Усё больш амерыканскіх айцішнікаў незадаволена сваімі заробкамі
У 2022 годзе занадта маленькім сваё ўзнагароджанне лічыла 30% амерыканскіх ІТ-спецыялістаў, якія ўдзельнічалі ў штогадовым апытанні аналітыкаў Dice. Згодна са свежым дакладам Tech Salary Report, у 2023 годзе «вельмі» або «ў некаторай ступені» незадаволена заробкамі было ўжо 35% з больш як 6100 рэспандэнтаў.
Таксама ўдвая павялічылася доля ІТ-спецыялістаў, якія паскардзіліся на падзенне заробкаў за апошнія 12 месяцаў — ад 6% у 2022 годзе да 12% у 2023-м.
Іншай вялікай праблемай для айцішнікаў ЗША сталі масавыя звальненні. 10% рэспандэнтаў Dice ужо патрапілі «пад нож», яшчэ 25% баяцца магчымых скарачэнняў у сваіх кампаніях.
23% з тых, хто быў звольнены, шукалі новую працу даўжэй за 6 месяцаў, а прыкладна 75% — даўжэй за 2 месяцы. Для параўнання: паводле звестак Мінпрацы ЗША на лістапад 2023 года, без прывязкі да сферы медыянны час пасля звальнення, праз які амерыканскія супрацоўнікі ўладкоўваюцца на новае месца, складаў 9 тыдняў.
Читать на dev.by