Прэзідэнт Аргенціны падарыў Маску бензапілу
Аргенцінскі прэзідэнт Хаўер Мілей падарыў Ілану Маску бензапілу ў часе штогадовай «Канферэнцыі кансерватыўных палітычных дзеянняў» (CPAC), якая праходзіць гэтымі днямі пад Вашынгтонам. З ёй мільярдэр сабраўся ісці на амерыканскую бюракратыю.
Маск сказаў, што ў Мілея ёсць для яго падарунак. Пасля гэтага на сцэну выйшаў Мілей, трымаючы ў руках чырвоную металічную бензапілу з надпісам: «Няхай жыве свабода, каб яе!» Гэтая фраза стала галоўным лозунгам лібертарыянскага прэзідэнта.
Бізнэсмен узначальвае кансультатыўны Дэпартамент эфектыўнасці ўрада ЗША, галоўнай задачай якога з’яўляецца скарачэнне федэральных выдаткаў. З падачы DOGE ужо праходзяць маштабныя звальненні ў многіх амерыканскіх ведамствах. Напрыклад, учора аб скарачэнні даведаліся 6 тысяч работнікаў падатковай службы.
«Гэта бензапіла для бюракратыі», — пракрычаў Маск, размахваючы пазалочаным агрэгатам над галавой. Вядома, што прадпрымальнік падтрымлівае палітыку Мілея, які таксама стаў масава ўрэзваць дзяржапарат у сваёй краіне пасля прыходу да ўлады пры канцы 2023 года. Бензапіла часта суправаджала яго ў часе перадвыбарных кампаній як сімвал абяцаных скарачэнняў штату чыноўнікаў.
Читать на dev.by