Звольнілі з-за AI — цяпер зп у 1,5 разы вышэй. Як айцішніца падрыхтавалася да дрэннага варыянту
Досведам дзеліцца мінская мастачка.
Ліза* некалькі гадоў адпрацавала мастачкай у буйной беларускай ІТ-кампаніі. У другой палове 2025 года ў яе арт-аддзеле пачаліся скарачэнні: кіраўніцтва тлумачыла, што з-за з’яўлення ШІ кампаніі цяпер не патрэбна столькі мастакоў. Калі колькасць звольненых перавысіла дзясятак, Ліза не стала чакаць сваёй чаргі і сыйшла з кампаніі сама. Пры гэтым звальненне не стала для яе трагедыяй: дзяўчына была гатова да такога сцэнара.
— На працягу ўсёй працы ў ранейшага працадаўцы мне перыядычна прыходзілі паведамленні ад рэкрутараў, асаблівай увагі на іх я не звяртала. Але калі з’явіліся трывожныя званочкі, я пачала актыўней абдумваць магчымы сыход. І так выйшла, што я праходзіла сумоўі адразу ў некалькі кампаній.
Я выканала тэставыя для іх, і ў выніку атрымала адразу некалькі офераў. Таму мае праблемы з пошукам працы пасля звальнення звяліся да выбару паміж імі. А пасля пераходу я яшчэ і падняліся ў пасадзе, мая зарплата вырасла ў паўтары разы.
Дарэчы, ведаю, што ў маёй былой кампаніі звальненні да гэтага часу працягваюцца.
Маё меркаванне такое: каб паменшыць рызыкі, звязаныя з пошукам працы, нават працаўладкаванаму мастаку важна абнаўляць партфоліа і трымаць яго на добрым узроўні. Таксама важна цвяроза сябе ацэньваць — і з пункту гледжання выбару кампаній, і па сваіх фінансавых запытах. Пажадана ўмець не толькі «прыгожа маляваць», але і працаваць з ШІ, а не адмаўляць яго існаванне. Трэба ўмець рыхтаваць макеты для іншых аддзелаў, магчыма — рыхтаваць працы да анімацыі, выкарыстоўваць 3D, разбірацца ў дызайне.
А яшчэ рэкамендую не грэбаваць пэўнымі кампаніямі, калі рынак і так перапоўнены. Зразумела, што ўсе хочуць цікавыя вялікія праекты, але для гэтага і партфоліа павінна быць адпаведным.
У анкетах на LinkedIn, на жаль, я часта бачу завышаныя чаканні і пераацэнку сябе. А таксама — зацятае адмаўленне ШІ, якое ні да чаго не прывядзе. Я згодна з такім папулярным цяпер сцверджаннем: «ШІ нас не заменіць, а вось людзі, якія выкарыстоўваюць ШІ, заменяць тых, хто гэтага не робіць».
* — імя расказчыцы зменена на яе просьбу
Читать на dev.by