Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Звальненні ў ABBYY: прычыны масавага скарачэння расійцаў

Пасты звольненых у X справакавалі скандал: былыя супрацоўнікі абвінавацілі ABBYY ў скарачэнні ўсіх расійцаў, якія працавалі ў кампаніі. 

4 каментарыя
Звальненні ў ABBYY: прычыны масавага скарачэння расійцаў

Пасты звольненых у X справакавалі скандал: былыя супрацоўнікі абвінавацілі ABBYY ў скарачэнні ўсіх расійцаў, якія працавалі ў кампаніі. 

Адным з першых з’явіўся твіт былой супрацоўніцы кіпрскага офіса кампаніі. На яе паведамленні адказала іншая былая супрацоўніца, якая заявіла, што ABYY звольніла расійцаў з офіса ў Сербіі. Затым журналіст Зміцер Нізоўцаў, спасылаючыся на свае крыніцы, напісаў, што кампанія звольніла супрацоўнікаў у Венгрыі, Сербіі і на Кіпры, «бо яны мелі расійскія пашпарты».

Паводле звестак Forbes, пад скарачэнне трапілі сотні супрацоўнікаў (ад 200 да 500 чалавек). Супрацоўнікаў, якія трапілі пад скарачэнне, пачалі запрашаць на сазвоны з менеджментам ад 29 верасня. У часе сустрэч нібыта мікрафоны супрацоўнікаў былі «зам’ючаныя», а паралельна ім абмяжоўвалі доступ да працоўных сістэм ABBYY.

Крыніца выдання выказала здагадку, што звольнілі ўсю распрацоўку кампаніі, якая гістарычна была расійскамоўнай. Многіх расійскіх распрацоўшчыкаў перавезлі пасля пачатку вайны ва Украіне на Кіпр, у Сербію і Венгрыю. Астатнія расійцы ў іншых аддзелах засталіся ў кампаніі, падкрэсліла выданне. Сярод звольненых ёсць грамадзяне і іншых краін.

Прычыны масавых звальненняў называюць самыя розныя: адная з версій — што кампанія можа рыхтавацца да банкруцтва. Аднак за апошнія паўгода ABBYY абвясціла аб адкрыцці некалькіх дадатковых офісаў у Барселоне, Нові-Садзе, Мюнхене, а таксама актыўна шукала новыя кадры, што кажа пра фінансавую стабільнасць кампаніі.

Яшчэ адная версія, якую абмяркоўваюць звольненыя супрацоўнікі, — гэта жаданне ABBYY перанесці ўсю распрацоўку ў Індыю замест трох затратных офісаў у Еўропе. Паводле слоў адной былой супрацоўніцы, кампанія нядаўна праводзіла там канферэнцыю, каб прыцягнуць мясцовых распрацоўшчыкаў.

У кампаніі не кажуць нічога пэўнага аб звальненнях. Старшая дырэктарка па карпаратыўным маркетынгу ABBYY USA Джына Рэй заявіла, што кампанія «ўступіла на шлях мадэрнізацыі і трансфармацыі», таму «рэарганізавала ключавыя аперацыйныя функцыі». «Гэтая глабальная трансфармацыя дазваляе нам рэінвесціраваць у будучы рост і паскараць інавацыі прадуктаў і рашэнняў для нашых кліентаў», — паведаміла Рэй.

ABBYY масава звольніла расійцаў з офісаў на Кіпры у Венгрыі і Сербіі
ABBYY масава звольніла расійцаў з офісаў на Кіпры, у Венгрыі і Сербіі
Па тэме
ABBYY масава звольніла расійцаў з офісаў на Кіпры, у Венгрыі і Сербіі
Salesforce закрывае офіс супрацоўнікаў прымушае рэлакавацца або звальняцца
Salesforce закрывае офіс, супрацоўнікаў прымушае рэлакавацца або звальняцца
Па тэме
Salesforce закрывае офіс, супрацоўнікаў прымушае рэлакавацца або звальняцца
9 з 10 супрацоўнікаў Amazon незадаволеныя пяцідзёнкай тры чвэрці гатовыя звальняцца
9 з 10 супрацоўнікаў Amazon незадаволеныя пяцідзёнкай, тры чвэрці гатовыя звальняцца
Па тэме
9 з 10 супрацоўнікаў Amazon незадаволеныя пяцідзёнкай, тры чвэрці гатовыя звальняцца

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
3

вы им покажите как работает индусский сайт vfsglobal - они сразу передумают разработку в индию уносить

alex-slepyanka
alex-slepyanka QA Automation в EPAM
1

Бедные россияне, вечно их притесняют :)

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

Аби уволили не только россиян, НО и беларусов.

При этом Давид сидит на двух стульях получая доходы и в США, и в России.

Первый стул
"Давид Ян в 2022 году финансово поддержал Вооружённые силы Украины"

И второй
Недавно закрыли АБИ Продакшн в России, НО юрлицо Аби в России это Контент ИИ.

Abbyy AI... Контент ИИ... Это не совпадение