Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Чалавек як мінімум 20 разоў ездзіў у Беларусь». Ужо 500+ беларусаў у Літве засталіся без ВНЖ у 2025

Чэрвеньскі апдэйт: 97 беларусаў былі пазбаўлены ВНЖ у Літве з-за «пагрозы нацбяспецы». Яшчэ ў 303 выпадках дакумент не падоўжылі, у 121 — адмовілі ў выдачы.

7 каментарыяў

Гэтыя лічбы са спасылкай на кіраўніка Дэпартамента міграцыі Эвеліну Гудзінскайтэ прыводзіць партал Lrt.lt. Такім чынам, агулам з пачатку года пагрозай нацбяспекі Літвы прызналі ўжо 521 грамадзяніна Беларусі.

Каментар Эвеліны Гудзінскайтэ з’явіўся ў публікацыі пра адну з беларусак, якой адмовілі ў падаўжэнні віда на жыхарства. У афіцыйным лісце з Дэпартамента міграцыі ёй паведамілі, што яна прызнана пагрозай нацыянальнай бяспецы. Прычынай адмовы, паводле словаў жанчыны, стала яе ранейшая праца сцюардэсай у «Белавія» ў 2014–2020 гадах і частыя паездкі ў Беларусь пасля эміграцыі (за час пражывання ў Літве яна пабывала там 20 разоў).

Беларуска пацвярджае, што часта ездзіла ў Беларусь, але тлумачыць гэта неабходнасцю догляду за хворым бацькам і падаўжэннем пашпартоў — свайго і дзяцей. Пры гэтым, паводле яе словаў, жанчына актыўна інтэгравалася ў літоўскае грамадства, вучыла літоўскую мову і атрымала сертыфікат аб валоданні ёй на ўзроўні А2.

Паводле словаў Эвеліны Гудзінскайтэ, рашэнне не падаўжаць дазвол на жыхарства Людмілы не звязана выключна з яе мінулай працай у авіякампаніі «Белавія»:

— Дэпартамент дзяржбяспекі мае свае крытэрыі. Гэта не толькі былыя месцы працы, але і цяперашнія сувязі з Беларуссю і іншыя абставіны. Гэта комплекс фактараў.

На думку Гудзінскайтэ, стратэгічныя аб’екты ў Беларусі, такія як «Белавія», прымаюць на працу толькі «лаяльных рэжыму» супрацоўнікаў.

— Калі чалавек сцвярджае, што баіцца рэжыму, але за час дзеяння дазволу на жыхарства як мінімум 20 разоў едзе ў Беларусь, гэта выклікае пытанні, — лічыць Гудзінскайтэ.

У студзені Дэпартамент міграцыі падлічыў колькасць падобных рашэнняў за ўвесь 2024 год. Тады іх было 598.

Беларускія кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды. Wargaming — у лідарах па адтоку
Беларускія кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды. Wargaming — у лідарах па адтоку
Па тэме
Беларускія кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды. Wargaming — у лідарах па адтоку
«Я забавіўся». Айцішнікі (не) хочуць зязджаць з Літвы
«Я забавіўся». Айцішнікі (не) хочуць з’язджаць з Літвы
Па тэме
«Я забавіўся». Айцішнікі (не) хочуць з’язджаць з Літвы
Чытайце таксама
МЗС даў зразумець, што Беларусь можа і не адкрыць яшчэ два КПП, нават калі Польшча і Літва захочуць
МЗС даў зразумець, што Беларусь можа і не адкрыць яшчэ два КПП, нават калі Польшча і Літва захочуць
МЗС даў зразумець, што Беларусь можа і не адкрыць яшчэ два КПП, нават калі Польшча і Літва захочуць
13 каментарыяў
У Польшчы паведамілі, калі могуць быць адкрыты яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
У Польшчы паведамілі, калі могуць быць адкрыты яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
У Польшчы паведамілі, калі могуць быць адкрыты яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
1 каментарый
Літва зачыніла мяжу з Беларуссю на месяц
Літва зачыніла мяжу з Беларуссю на месяц
Літва зачыніла мяжу з Беларуссю на месяц
1 каментарый
«Хуткі шлях у РБ быў адзіным плюсам»: як рэагуюць айцішнікі ў Літве
«Хуткі шлях у РБ быў адзіным плюсам»: як рэагуюць айцішнікі ў Літве
«Хуткі шлях у РБ быў адзіным плюсам»: як рэагуюць айцішнікі ў Літве
Як на навіны пра закрыццё мяжы рэагуюць беларусы, якія рэгулярна яе перасякаюць?
24 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-5

Цешаць тыя людзі, якія ўспрымаюць гэтыя сітуацыі з пунтку гледжання, які застаўся ў 2019 годзе: "а чаму, а дзе, а што здарылася, дэмакратыя, еўрапейскія каштоўнасці!"
Пакуль мы не ўбачым адным з чыннікам гэтых сітуацый нашую расеязаванасць, нічога не будзе

Anonymous
Anonymous
1

Пора тебе уже латиницей писать, что бы литовцы вдруг не посчитали тебя слишком расеязаваным.

[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

1

Те кто ездят, те не боятся и не говорят так. Чиновник как обычно придумал чушь для красного словца. Там уже и так основные компании "усохли", удачи им заработать на налогах с IT с таким подходом.

-2

А с другой стороны и хорошо, все меньше беларусов будут платить налоги в балтийский [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

0

у адным каментары абараняеш "беглых" і цытуеш расейскага тэрарыста) што ты такое?)