У Акадэміі навук распавялі, як «правакатары» прымушаюць беларускага ШІ-асістэнта казаць пра палітыку

У навучанні ШІ здараюцца казусы, якія могуць станоўча паўплываць на працэс, адзначае БелТА. Напрыклад, ёсць шкодныя «правакатары», якія ў выніку дапамагаюць удасканальваць беларускага галасавога асістэнта.

5 каментарыяў

«Мы пачалі распрацоўку і ўжо практычна ўвасобілі ў жыццё гатовы прадукт — галасавы асістэнт „Алесь“, які размаўляе на беларускай мове. Мы ж назіраем, калі прыходзяць пэўныя звароты. І вось быў адзін чалавек, які правакаваў яго даць палітычны адказ па шэрагу пытанняў», — адзначыў гендырэктар Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Круглікаў. Ён дадаў, што гэта карысна для сістэмы, таму што так асістэнт дапрацоўваецца і карэктуецца.

«Алесь» — гэта ініцыятыўная распрацоўка інстытута, створаная на сродкі мэтавага збору для вытворчасці нацыянальнага кантэнту. Яго рабілі для Форума ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі». Мерапрыемства праходзіць апошнія некалькі гадоў прыкладна ў Дзень НАН 13 кастрычніка. Паўдзельнічаць прыязджаюць Кітай, Расія, Карэя (відавочна, Паўночная), у гэтым годзе будзе Узбекістан. Задача форума — аб’яднацца і зрабіць нешта, што патрэбна ўсім, патлумачыў Круглікаў.

«Для таго, каб зразумець пул распрацовак, мы зрабілі платформу па штучным інтэлекце, куды распрацоўшчыкі са сваімі камандамі могуць заходзіць, дзяліцца інфармацыяй. Мы гатовыя выступаць пляцоўкай для таго, каб аб’ядноўваць намаганні распрацоўшчыкаў па стварэнні сістэм штучнага інтэлекту» — адзначыў кіраўнік інстытута. Ён дадаў, што мінадукацыі ўжо «вельмі шмат» зрабіў у гэтым кірунку і запусціў свае адукацыйныя праекты. Спадзяецца, што пра іх раскажуць на будучым форуме.

ПВТ прыняў 54 новых рэзідэнта
Па тэме
ПВТ прыняў 54 новых рэзідэнта
У Беларусі хочуць дазволіць працаўнікам самім вырашаць, колькі і як працаваць
Па тэме
У Беларусі хочуць дазволіць працаўнікам самім вырашаць, колькі і як працаваць

Читать на dev.by