Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Беларусь прыйшоў агрэгатар зніжак «Яндэкса»

У Беларусі запусціўся агрэгатар зніжак «Едадил», паведамляе vc.ru. Гэта першая краіна для сэрвісу пасля Расіі.

Пакінуць каментарый
У Беларусь прыйшоў агрэгатар зніжак «Яндэкса»

У Беларусі запусціўся агрэгатар зніжак «Едадил», паведамляе vc.ru. Гэта першая краіна для сэрвісу пасля Расіі.

Да яго ўжо далучыліся рытэйлеры «Еўраопт», «Гіпа», «Віталюр», «Суседзі», «Карона», «Святлафор» ды іншыя. У будучыні «Едадил» плануе працягнуць развіваць міжнародны кірунак, але дэталяў пакуль не раскрывае.

Праграма «Едадил» даступная на iOS і Android. З яе дапамогай карыстальнікі могуць параўноўваць цэны ў крамах: для гэтага ў каталогу трэба знайсці патрэбны тавар па назве ва ўсіх або выбраных супермаркетах. Можна падпісацца на зніжкі, складаць спісы пакупак і дзяліцца імі з сябрамі.

«Едадил» уваходзіць у экасістэму фудтэх-сэрвісаў «Яндэкса» — кампанія цалкам выкупіла яго ў 2018 годзе. Ад 2021 года ў Беларусі працуе сэрвіс дастаўкі ежы «Яндэкс Ежа».

Ozon Wildberries: на расійскіх маркетплэйсах зявіўся пірацкі карпаратыўны софт
Ozon, Wildberries: на расійскіх маркетплэйсах з’явіўся пірацкі карпаратыўны софт
Па тэме
Ozon, Wildberries: на расійскіх маркетплэйсах з’явіўся пірацкі карпаратыўны софт
Расійскія ІТ-кампаніі патрабуюць зрабіць бясконцым нулявы падатак на прыбытак
Расійскія ІТ-кампаніі патрабуюць зрабіць бясконцым нулявы падатак на прыбытак
Па тэме
Расійскія ІТ-кампаніі патрабуюць зрабіць бясконцым нулявы падатак на прыбытак

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.