У Беларусі робяць адзіную сістэму аплаты праезду і сістэму продажу квіткоў

У Беларусі плануюць стварыць адзіную сістэму аплаты праезду. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на начальніка кіравання аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Андрэя Гладкага.

3 каментарыя

«Не адстаём ад сучаснага трэнда — развіцця інфармацыйных тэхналогій», — адзначыў ён.

Сістэма будзе працаваць у Мінску і ва ўсіх рэгіёнах краіны. Яна павінна зрабіць аплату праезду зручней і аб’яднаць розныя плацежныя метады. Ужо прынята рашэнне аб працы над такой сістэмай на базе працэсінгавага цэнтра «Мінсктранса». Будзе запушчаны адзіны эмісійны цэнтр па выпуску білетаў на гарадскі транспарт. Ужо ўхвалены тэхпашпарт мерапрыемства, закупляць абсталяванне аблвыканкамы будуць у пачатку 2026 года.

Таксама распрацоўваецца адзіная сістэма продажу білетаў на рэгулярныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў. Плануецца аб’яднаць сістэмы браніравання і продажу білетаў у адзіную лічбавую платформу, даступную ў тым ліку з мабільных аплікацый, інтэграваць электронныя сэрвісы пры міжнародных рэгулярных аўтамабільных перавозках пасажыраў і іншае.

Па плану, сістэма продажу білетаў запрацуе з 1 мая 2027 года. У ёй будзе актуальная інфармацыя аб раскладзе, маршрутах і даступнасці машын усіх перавозчыкаў, магчымасць выбраць аптымальны маршрут паездкі з прапанаваных, адсочваць рух аўтобусаў, браніраваць месцы і аддалена купляць праязныя дакументы і аплачваць праезд. Так перавозчыкам не трэба будзе траціцца на распрацоўку ўласнага софту для браніравання. Яшчэ адным плюсам пазначана аператыўнае паступленне грошай ад прададзеных білетаў.

Гладкі адзначыў, што ўжо падрыхтаваны адпаведны ўказ Лукашэнкі. «Праводзілася грамадскае абмеркаванне праекта. Разумеем, што неабходна рабіць. Думаю, у бліжэйшы час — да канца года — будзе прынята рашэнне», — сказаў ён.

Стала вядома, калі запусціцца і што зможа беларускі фінансавы маркетплэйс
Па тэме
Стала вядома, калі запусціцца і што зможа беларускі фінансавы маркетплэйс
У Беларусі стварылі карысны спадарожнік, адправяць у космас праз пару месяцаў
Па тэме
У Беларусі стварылі карысны спадарожнік, адправяць у космас праз пару месяцаў

Читать на dev.by