У Беларусі хочуць узмацніць умовы працы маркетплэйсаў
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа «Аб удасканаленні рэгулявання спажывецкага рынку». Ён закранае інтэрнэт-гандаль.
У праекце прапануецца дапускаць да працы толькі тыя інтэрнэт-пляцоўкі, якія ўключаны ў Гандлёвы рэестр. Уласнікаў замежных платформаў хочуць абавязаць ствараць у Беларусі юрасобу з уключэннем звестак пра яе ў рэестр.
МАРГ атрымае права абмяжоўваць доступ да інтэрнэт-пляцовак пры невыкананні патрабаванняў праекта ўказа.
Юрасобы і ІП будуць абавязаны распрацоўваць, зацвярджаць і ўзгадняць з упаўнаважанымі органамі пералік тавараў, абавязковых да наяўнасці для продажу. І павінны будуць забяспечыць пастаянную або сезонную наяўнасць такіх тавараў.
Таксама праектам хочуць абавязаць юрасоб і ІП прадстаўляць дзяржорганам дакументы, якія абгрунтоўваюць рознічныя цэны на тавары, якія падпадаюць пад дзяржрэгуляванне.
Акрамя гэтага, аўтары праекта хочуць зняць забарону на размяшчэнне рэкламы алкаголю, тытунёвых вырабаў, вадкасцяў для электронных сістэм курэння і падобных тавараў, якія рэалізуюцца ў магазінах бяспошліннага гандлю, на сайтах маркетплэйсаў.
Выказацца па тэме можна да 29 верасня.
Читать на dev.by