У Беларусі з'явіліся ІТ-медыкі
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П. М. Машэрава сёлета выпусціў ІТ-медыкаў. Іх спецыяльнасць на сутыку праграмавання і аховы здароўя можа стаць адной з самых запатрабаваных на рынку працы, адзначаецца ў сюжэце на СТБ.
Па словах дэкана факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій ВНУ Алены Залескай, зараз студэнты разам з выкладчыкамі распрацоўваюць розныя праграмныя прадукты з выкарыстаннем віртуальнай рэальнасці, а таксама сістэмы на базе ШІ.
«Напрыклад, для дыягностыкі захворванняў па лічбавых выявах медыцынскіх даследаванняў. Таксама мы распрацоўваем і іншыя розныя інтэлектуальныя сістэмы, на апошнія з якіх атрымана ўжо чатыры аўтарскіх пасведчанні ў Рэспубліцы Беларусь, — распавяла Залеская.
Рэктар ВДУ Валянціна Багатырова адзначыла, што з-за санкцый Беларусь жыве ў няпростыя часы. «Калі мы ў сябе, на сваёй тэрыторыі нараджаем такія сур’ёзныя праекты, гэта кажа яшчэ і аб магчымасці адчуваць сябе незалежнымі ад староннiх, замежных тэхналогій. Чым больш навуковага патэнцыялу ўкараняецца ў пэўную кропку росту, тым больш шанцаў у гэтай кропкі росту на самай справе гучаць і быць яркай падзеяй для ўсёй дзяржавы», — сказала яна.
Читать на dev.by