У Беларусі з'явяцца беспілотныя трамваі
У Беларусі могуць з’явіцца беспілотныя трамваі. Пра гэта піша БелТА са спасылкай на генерального дырэктара «БКМ Холдынг» Тараса Мурога.
Праект рэалізуецца сумесна з расійскімі партнёрамі. Мурог кажа, што трамваі «ідэальна» падыходзяць для ўкаранення тэхналогіі беспілотнага кіравання транспартнымі сродкамі.
«Першыя крокі па сістэме актыўнай дапамогі кіроўцу ўжо зроблены ў горадзе Мінску на 20 трамваях. Стаіць першы ўзровень сістэмы ADAS, гэта значыць распазнаванне прадметаў, людзей, чырвонага святла, абмежаванні хуткасцей», — падзяліўся Мурог.
Ён дадаў, што ў планах — дасягнуць «поўнай беспілотнасці» і запусціць трамвай, якія кіруюцца без удзелу кіроўцы.
У Беларусь хутка нельга будзе бясплатна ўвозіць электракары і гібрыды
У Беларусь хутка нельга будзе бясплатна ўвозіць электракары і гібрыды
Латвія ўвяла платную электронную чаргу для ўезду на аўто з Беларусі
Латвія ўвяла платную электронную чаргу для ўезду на аўто з Беларусі
Читать на dev.by