У Беларусі зноў збояць некалькі банкаў

Чытачы Office Life сутыкнуліся з праблемамі ў працы банкаўскіх праграм. Гаворка ідзе пра Сбербанк і Прыёрбанк.

Пакінуць каментарый

У кліентаў Сбера не атрымліваецца ўвайсці ў акаўнты праз мабільную аплікацыю і праз сайт — адлюстроўваецца збой у сетцы альбо сэрвіс часова недаступны. Банкаўскі чат-бот кажа, што недаступны «з-за высокай нагрузкі на Цэнтр кліенцкай падтрымкі». Карыстальнікі Прыёрбанка пры спробе ўвайсці ў праграму бачаць паведамленне пра тое, што аўтарызацыя недаступная.

У Сберы выданню растлумачылі перабоі ў сэрвісах «тэрміновымі тэхнічнымі работамі». У Прыёрбанку пацвердзілі, што мабільная аплікацыя «можа працаваць з запавольваннямі», але запэўнілі, што імкнуцца як мага хутчэй яе стабілізаваць.

У ліпені адначасовы збой адбыўся ў Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка. З-за праблем у беларускай карткавай сістэме ў іх кліентаў з рахункаў зніклі грошы, а некаторыя наогул сышлі ў мінус.

Мінлічбы будзе працаваць над ШІ з расійскім Сбербанкам
Па тэме
Мінлічбы будзе працаваць над ШІ з расійскім Сбербанкам
«Грошы ніхто не скраў. Усё будзе добра»: у кліентаў адразу некалькіх беларускіх банкаў спусцелі рахункі
Па тэме
«Грошы ніхто не скраў. Усё будзе добра»: у кліентаў адразу некалькіх беларускіх банкаў спусцелі рахункі
«Дзе грошы, Білі»: БПЦ перастаў паведамляць, калі верне беларусам грошы — у каментарах адкрыўся партал у пекла
Па тэме
«Дзе грошы, Білі»: БПЦ перастаў паведамляць, калі верне беларусам грошы — у каментарах адкрыўся партал у пекла

Читать на dev.by