У Беларусі за год на траціну выраслі інвестыцыі ў лічбавую эканоміку
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2024 годзе інвестыцыі ў асноўны капітал у лічбавай эканоміцы склалі 1,816,9 млн рублёў. Гэта на 31% больш, чым у 2023-м — тады было 1385,5 млн рублёў, заўважылі беларускія медыа.
У прыватнасці, у сектар інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій было ўкладзена 1648,3 млн рублёў супраць 1330,2 млн годам раней — +24%. У сферы кантэнту і СМІ інвестыцыі выраслі ў 3,3 разы да 134,8 млн рублёў, а ў лічбавым гандлі — у 2,3 разы да 33,8 млн рублёў.
Пры гэтым удзельная вага інвестыцый у асноўны капітал у лічбавай эканоміцы ў агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал за год павялічылася нязначна — на 0,1 п. п. з 3,7% да 3,8%. Сектар ІКТ нават паказаў зніжэнне на той жа 0,1 п. п. да 3,5%. Доля сектара кантэнту і СМІ вырасла ў 3 разы да 0,3%, а лічбавага гандлю — у 2,5 разы да 0,1%.
Аб’ём інвестыцый, якія паступілі ў эканоміку Беларусі ў 2024 годзе з усіх замежных крыніц, склаў 1,03 млрд рублёў — мінус 14,3% год да году. Паводле плану ўладаў, рост інвестыцый па выніках 2025 года павінен скласці 7,8%.
Читать на dev.by