У бэта-версіі Photoshop з'явіліся функцыі АІ-сэрвісу Firefly
Інструмент Generative Fill працуе на сямействе генератыўных мадэляў Adobe Firefly і даступны падпісчыкам Creative Cloud і карыстальнікам пробнай версіі.
Цяпер карыстальнікі могуць з дапамогай інструмента і тэкставых падказак дадаваць новыя аб’екты, дакладней выдаляць існыя, а таксама ствараць фон з улікам даступнай выявы. Інструмент бярэ пад увагу перспектыву, асвятленне і стыль. У Photoshop з’явілася новая панэль задач з кнопкай Generative Fill, якая дапамагае хутка мяняць выяву.
Кампанія адзначае, што генератыўная мадэль Adobe Firefly навучаная на «сотнях мільёнаў» ліцэнзаваных выяў высокай разрознасці Adobe Stock. Створаны кантэнт не парушае праваў на інтэлектуальную ўласнасць. Цяпер Generative Fill недаступны для камерцыйнага выкарыстання, карыстальнікам маладзейшым за 18 гадоў і карыстальнікам з Кітая.
Читать на dev.by