У ChatGPT з'явіцца рэклама, мяркуючы па ўсім
OpenAI збірае каманду для запуску рэкламы ў ChatGPT, піша Adweek. Некаторыя вакансіі ўжо на афіцыйным сайце.
Па звестках былога рэдактара The Verge Алекса Хіта, дырэктар па аплікацыях OpenAI Фіджы Сімо праводзіць сустрэчы з кандыдатамі на пасаду кіраўніка новага аддзела, задачай якога будзе «размяшчэнне рэкламы ў ChatGPT». Ён будзе курыраваць манетызацыю ў кампаніі, уключаючы падпіскі і рэкламу.
На сайце OpenAI таксама з’явілася вакансія для інжынера па ўкараненні маркетынгавых інструментаў і інтэграцыі «з асноўнымі рэкламнымі платформамі». Ён будзе працаваць з «новай камандай» па развіцці ChatGPT.
Сімо далучылася да OpenAI ў маі. Да гэтага яна працавала ў Facebook і займала пасаду выканаўчага дырэктара Instacart.
У сакавіку генеральны дырэктар OpenAI Сэм Альтман казаў, што аддаў бы перавагу пашырэнню бізнесу без рэкламы і задаволены аб’ёмамі продажаў падпісак. У верасні The Information пісаў, што кампанія мае намер павялічыць выручку ад карыстальнікаў без падпісак, але якімі спосабамі, не ўдакладнялася.
Читать на dev.by