У ChatGPT цяпер ёсць функцыі Photoshop і Acrobat
Adobe пашырае прысутнасць у экасістэме ChatGPT, адкрываючы доступ да функцый Photoshop, Express і Acrobat непасрэдна ўнутры чат-бота.
Цяпер карыстальнікі могуць рэдагаваць фатаграфіі, макеты і PDF-файлы з дапамогай звычайных тэкставых каманд — без неабходнасці пераходзіць у асобныя аплікацыі.
Інтэграцыя дазваляе ChatGPT па запыце размываць фон, карэктаваць яркасць і кантраснасць, змяняць асобныя элементы выявы, прымяняць эфекты і нават анімаваць аб’екты.
Пры працы з дызайн-шаблонамі праз Adobe Express бот можа ствараць макеты, збіраць крэатывы па тэме, мяняць колеры і шрыфты, замяняць элементы і прапаноўваць гатовыя варыянты на выбар.
Праз Acrobat ChatGPT навучыўся рэдагаваць PDF-дакументы: аб’ядноўваць файлы, вымаць тэкст і табліцы, канвертаваць фарматы, а таксама ўносіць кропкавыя праўкі. Калі магчымасцяў чат-бота не хапае, карыстальнік можа ў любы момант працягнуць працу ў паўнавартаснай версіі аплікацый Adobe.
Новыя функцыі даступны па ўсім свеце на ChatGPT для вэба, дэсктопа і iOS. На Android пакуль працуе толькі Adobe Express — падтрымка Photoshop і Acrobat з’явіцца пазней.
Інтэграцыі Adobe ў ChatGPT бясплатныя і актывуюцца простай камандай: дастаткова загрузіць файл і звярнуцца да патрэбнага дадатку — напрыклад, «Adobe Photoshop, зрабі фон размытым».
Читать на dev.by