У дубайскім аэрапорце з'явіўся ШІ-калідор для пашпартнага кантролю без пашпарта

У Міжнародным аэрапорце Дубая — адным з найбуйнейшых у свеце — з’явіўся ШІ-калідор. Ён дазваляе прайсці кантроль за некалькі секунд без неабходнасці прад’яўляць пашпарт ці пасадачны талон.

2 каментарыя

Праграма называецца «Падарожжы без межаў» (Travel Without Borders). Мэта — замяніць звычайны пашпартны кантроль, забяспечыўшы хуткасць, бяспеку і камфорт пры праходжанні працэдуры.

Калідор можа адначасова апрацоўваць да 10 пасажыраў. Трэба ісці па вылучанай паласе, пакуль сістэмы распазнавання твараў імгненна ідэнтыфікуюць чалавека па загадзя пададзенай ім біяметрыі. Працэс займае 14 секунд і адбываецца без удзелу жывых супрацоўнікаў — яны падключацца ў тым выпадку, калі сістэма заўважыць нейкую анамалію.

Новая сістэма пакуль працуе толькі ў трэцім тэрмінале для падарожнікаў з доступам да залы чакання першага класа і бізнес-залы.

У аснове ШІ-калідора ляжыць тэхналогія «разумнага тунэля», якая з’явілася ў гэтым аэрапорце яшчэ ў 2020 годзе. Тут разлічваюць стаць прыкладам для іншых аэрапортаў свету.

У дварах Мінска ўсталююць 19 тысяч камер. Гэта ў 10 разоў больш, чым ужо ёсць
Па тэме
У дварах Мінска ўсталююць 19 тысяч камер. Гэта ў 10 разоў больш, чым ужо ёсць

Читать на dev.by