У ЕС вярнуліся да ідэі сканаваць паведамленні на карыстальніцкіх тэлефонах

Паведамленні ў многіх папулярных месэнджарах накшталт Telegram, Signal і WhatsApp абараняюцца шыфраваннем. Як піша DzikPic, у Еўрасаюзе мінімум з 2022 года ідуць дэбаты вакол ініцыятывы Chat Control, якая патрабуе ад усіх сэрвісаў абмену паведамленнямі сканаваць карыстальніцкую перапіску. Аргументацыя: для барацьбы з эксплуатацыяй і гвалтам над дзецьмі.

5 каментарыяў

Зараз за гэтую ідэю «топіць» Данія, якая старшынствуе ў Еўрапейскім савеце з 1 ліпеня да канца 2025 года. Тры дзяржавы-члены ЕС выступаюць супраць з-за рызык для канфідэнцыйнасці — гэта Польшча, Нідэрланды і Аўстрыя. 15 падтрымліваюць прапанову, яшчэ 9 не вызначыліся. Наступныя дэбаты і галасаванне па кантролі чатаў адбудуцца 14 кастрычніка.

У выпадку прыняцця службы электроннай пошты, месэнджары, VPN, карпаратыўныя базы дадзеных, загрузка файлаў на абароненыя серверы і шмат іншага будуць абавязаны выяўляць і паведамляць пра любы малюнак, спасылку ці матэрыял, звязаны з сэксуальнай эксплуатацыяй або агульнай злачыннасцю.

Наколькі шырокай будзе гэтая катэгорыя — залежыць ад таго, як кожная дзяржава-член адаптуе рэгламент. Пры гэтым большая частка гэтых мер выглядае тэхнічна неажыццяўляльнай. Адзначаецца, што акрамя аналізу метададзеных не існуе надзейных метадаў частковага або нават адтэрмінаванага шыфравання інфармацыі ці малюнкаў паміж карыстальнікамі пры захаванні цэласнасці скразнога шыфравання. Да таго ж спецслужбы і так могуць выкарыстоўваць свае юрыдычныя паўнамоцтвы і судовыя пастановы для атрымання інфармацыі або доказаў ад асобных асоб.

У інтэрнэце ўжо запусцілі контр-кампанію пад назвай Fight Chat Control. Яе мэта — пабудзіць жыхароў ЕС звяртацца да сваіх дэпутатаў Еўрапарламента па дадзенай нагодзе. Актывісты лічаць, што прапанаваныя меры па абароне дзяцей неэфектыўныя і што падчас сканавання паведамленняў ёсць рызыка «фальшывастаноўчых» вынікаў, калі сістэмы памылкова вызначаюць нявінны кантэнт як незаконны.

Meta прайграла пазоў аб перадачы дадзеных з Flo
Па тэме
Meta прайграла пазоў аб перадачы дадзеных з Flo
Pornhub пакараў Францыю і згарнуў працу
Па тэме
Pornhub пакараў Францыю і згарнуў працу

Читать на dev.by