У Google AI Studio з'явіўся вайб-кодынг алпікацый
Кампанія прэзентавала абноўленую версію платформы AI Studio, якая дазваляе ствараць і запускаць аплікацыі са штучным інтэлектам за лічаныя хвіліны без навыкаў праграмавання.
Абноўлены інтэрфейс AI Studio з укладкай Build ужо даступны на сайце ai.studio/build. Пачаць працу можна бясплатна, без уводу плацежных дадзеных.
«Мы хочам, каб любы чалавек з ідэяй мог ператварыць яе ў працуючы прадукт за хвіліны, а не тыдні», — сказаў кіраўнік прадукту Google AI Studio і Gemini AI Логан Кілпатрык.
Карыстальніку дастаткова выбраць адну з мадэляў, напрыклад Gemini 2.5 Pro, і апісаць, што ён хоча стварыць. Сістэма аўтаматычна падбярэ кампаненты, стварыць інтэрфейс, наладзіць API і збярэ аплікацыю цалкам.
Можна камбінаваць розныя інструменты Google: мадэль Veo адказвае за апрацоўку відэа, Imagine — за выявы, Flashlight — за паскарэнне генерацыі кода. Пасля гэтага прыкладанне можна рэдагаваць у браўзеры, экспартаваць у GitHub ці адразу апублікаваць праз сэрвіс Cloud Run.
Адным з новаўвядзенняў, якое абмяркоўвалася найбольш, стала кнопка «I’m Feeling Lucky», якая генеруе выпадковыя ідэі аплікацый і гатовыя прататыпы. На дэманстрацыі сістэма стварыла за некалькі секунд чат-бота-віктарыну, дапаможніка па планіроўцы саду і інтэрактыўную карту з галасавым пошукам.
Журналіст VentureBeat пратэставаў абнаўленне і паведаміў, што за 65 секунд згенераваў працоўную вэб-аплікацыю для кідання кубіка з анімацыяй, выбарам колеру і інтэрфейсам на React і Tailwind CSS.
Читать на dev.by