У офісах з'явілася мода на «вайб воркінг». Эксперты лічаць гэта лухтой
У карпаратыўным асяроддзі набірае папулярнасць новы тэрмін — vibe working. Пад ім разумеюць выкарыстанне генератыўнага штучнага інтэлекту для выканання офісных задач без глыбокіх ведаў прафесійнай сферы.
У карпаратыўным асяроддзі набірае папулярнасць новы тэрмін — vibe working. Пад ім разумеюць выкарыстанне генератыўнага штучнага інтэлекту для выканання офісных задач без глыбокіх ведаў прафесійнай сферы.
Як адзначае Business Insider, трэнд хутка выходзіць за межы ІТ-індустрыі. Усё больш кампаній шукаюць супрацоўнікаў з пасадамі кшталту Vibe Growth Manager ці нават Chief Vibe Officer. У верасні Microsoft прадставіла ўласную версію функцый vibe working у Excel і Word. Дзякуючы ўбудаваным агентным інструментам карыстальнікі могуць ствараць дакументы і табліцы без глыбокіх тэхнічных ведаў, а ШІ дапамагае рэдагаваць, удакладняць і задаваць пытанні ў працэсе.
Феномен ужо распаўсюдзіўся і на сферу кантэнту. Відэасэрвісы Mea і Sora запускаюць стужкі з ШІ-згенераванымі відэа, а іх аўтараў называюць vibe creators. Кампаніі выкарыстоўваюць гэты тэрмін як частку маркетынгавага рэбрэндынгу, імкнучыся зрабіць карпаратыўную культуру больш «лёгкай» і блізкай да пакаленняў Y і Z. Некаторыя брэнды праводзяць рэгулярныя vibe checks для каманд, а Smirnoff і Atlassian нават прызначалі ўласных дырэктараў па «вайбу».
Эксперты, аднак, папярэджваюць, што за модным словам хаваюцца рэальныя рызыкі. Выканаўчы дырэктар Цэнтра індустрыяльнай эфектыўнасці MIT Бэн Армстронг адзначае, што «у кожнага сваё разуменне добрага вайбу», што можа прывесці да блытаніны і размывання прафесійных стандартаў. Прафесар бізнес-школы Carnegie Mellon Эмілі Дэжё лічыць, што vibe working прыхарошвае працу і можа недаацэньваць складанасць узаемадзеяння з ШІ: «Вайб без ведаў — ілюзія лёгкасці».
Згодна з даследаваннямі Microsoft, 71% працадаўцаў сёння гатовыя наймаць супрацоўнікаў з навыкамі працы з ШІ, нават калі ў іх менш досведу. Пры гэтым толькі траціна кампаній прадастаўляе ўнутранае навучанне. Эксперты папярэджваюць, што на фоне дэфіцыту кампетэнцый vibe working можа ператварыцца з новай формы прадуктыўнасці ў крыніцу хаатычных і бескарысных вынікаў: ад прэзентацый да маркетынгавых стратэгій.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.