У Google «б'юць трывогу» праз новы чат-бот ChatGPT
Паводле інфармацыі New York Times, кіраўніцтва Google занепакоенае папулярнасцю нейрасеткі ChatGPT ад даследчай кампаніі OpenAI — і будучыняй свайго пошукавага рухавіка, якому яна пагражае.
Гендырэктар тэхнагіганта Сундар Пічаі выступіў на шэрагу нарад на тэму стратэгіі развіцця штучнага інтэлекту. Ён заклікаў супрацоўнікаў розных падраздзяленняў кінуць сілы на супрацьстаянне пагрозе, якую ChatGPT нясе для пашукавіка.
Даследчаму падраздзяленню і камандзе Trust & Safety між іншым было даручана дапамагаць у распрацоўцы і запуску новых прадуктаў і прататыпаў на базе АІ. Некаторым паставілі задачу распрацоўваць прадукты для генеравання графікі па аналогіі з DALL-E — іншай распрацоўкай OpenAI, якую ўзначальвае экс-прэзідэнт Y Combinator Сэм Альтман.
ChatGPT умее пісаць сачыненні і вершы, рабіць прагнозы, вырашаць матэматычныя задачы, пісаць код, адказваць на пытанні — і гэта далёка не поўны спіс яе талентаў. Нейрасетка набрала больш за мільён карыстальнікаў за першыя пяць дзён пасля таго, як распрацоўшчыкі адкрылі доступ да яе.
Некаторыя называюць яе «забойцай Google», бо якасць яе адказаў бывае вышэйшай, ніж у найпапулярнейшага ў свеце пашукавіка, і ў перспектыве яна можа балюча ўдарыць па рэкламнай выручцы Google — калі карыстальнікі перастануць пераходзіць па спансаваных спасылках уверсе выдачы. З іншага боку, ChatGPT даволі часта памыляецца, выдае сэксісцкія і расісцкія адказы, мае праблемы з факт-чэкінгам. Таму некаторыя адзначаюць, што казаць пра нейкую небяспеку для Google рана.
Google маю сваю дыялогавую сістэма LaMDA. Выкладваць яе ў адкрыты доступ кампанія пакуль не спяшаецца. Як паведамляў нядаўна CNBC, прычына звязаная з «рэпутацыйнымі рызыкамі». У Google таксама лічаць, што чат-боты не самы надзейны інструмент для паўсядзённага выкарыстання, і замест гэтага займаюцца ўдасканаленнем пошукавай сістэмы.
Читать на dev.by