У Google назвалі самыя частыя спосабы злоўжывання АІ
Спецыялісты Google DeepMind вывучылі, як менавіта зламыснікі часцей за ўсё эксплуатуюць тэхналогію штучнага інтэлекту. Самым папулярным спосабам стала стварэнне дыпфэйкаў палітыкаў і знакамітасцяў. Значна радзей АІ выкарыстоўваюць у кібератаках.

АІ для стварэння рэалістычных выяў, відэа і аўдыя людзей выкарыстоўваецца амаль удвая часцей, чым для фальсіфікацыі інфармацыі з дапамогай тэкставых інструментаў, напрыклад, чат-ботаў, для распаўсюджвання ў сеціве. АІ-дэзынфармацыя ідзе на другім месцы спіса.
Крыніца: Ars Technica
Часцей за ўсё — у 27% выпадкаў — мэтай людзей, якія злоўжываюць генератыўным АІ, з’яўляецца ўздзеянне на грамадскую думку, напрыклад, на вынікі выбараў. У Інстытуце Алана Цюрынга адзначаюць важнасць высновы даследчыкаў Google пра тое, што забруджанасць публічнага кантэнту АІ-фэйкамі можа прывесці да «скажэння калектыўнага разумення сацыяпалітычнай рэчаіснасці». Рызыка палягае яшчэ і ў тым, што ўплыў дыпфэйкаў складана ўлавіць тут і цяпер, а ў доўгатэрміновай перспектыве ён можа несці пагрозу дэмакратыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.