Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Google новыя скарачэнні, некаторых рэлакуюць за мяжу

Google вырашыла скараціць яшчэ некалькі супрацоўнікаў і рэфармаваць некаторыя каманды. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на двух работнікаў кампаніі.

Пакінуць каментарый

Google вырашыла скараціць яшчэ некалькі супрацоўнікаў і рэфармаваць некаторыя каманды. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на двух работнікаў кампаніі.

Рэарганізацыя закранула шэраг каманд у падраздзяленнях па фінансах і нерухомасці. Супрацоўнікам паведамілі навіну на гэтым тыдні.

Ці закранулі звальненні іншыя падраздзяленні, невядома. Як і тое, колькі людзей пазбавіліся працы ў Google. Адзін з суразмоўцаў выдання назваў скарачэнні «даволі маштабнымі». Паводле яго слоў, некаторыя пазіцыі будуць рэлакаваныя за мяжу.

Таксама BI даведаўся, што фіндырэктарка Google Рут Порат разаслала супрацоўнікам імэйл, у якім абвясціла, што ў рамках рэструктурызацыі кампанія будзе развіваць хабы ў Бангалоры, Мехіка і Дубліне.

Прадстаўнік Google пацвердзіў скарачэнні, але адмовіўся ўдакладніць, колькі супрацоўнікаў засталося па-за бортам. Яны змогуць паспрабаваць уладкавацца на адкрытыя пазіцыі ў Google. Ён таксама сказаў, што невялікі адсотак пазіцый будзе перадыслакаваны ў іншыя офісы кампаніі ў ЗША і іншых краінах, дзе яна павялічыла інвестыцыі, уключаючы Індыю, Дублін і Атланту. Скарачэнні павінны павысіць прадукцыйнасць каманд, спрасціць іерархію і дапамагчы засяродзіць рэсурсы на прыярытэтах.

Google сокращает ещё несколько сотен человек. Вот кого на этот раз
Google сокращает ещё несколько сотен человек. Вот кого на этот раз
По теме
Google сокращает ещё несколько сотен человек. Вот кого на этот раз
У Google узніклі праблемы са скарачэннямі ў Паўднёвай Карэі
У Google узніклі праблемы са скарачэннямі ў Паўднёвай Карэі
Па тэме
У Google узніклі праблемы са скарачэннямі ў Паўднёвай Карэі
Гендырэктар Google адказаў на крытыку на ўсеагульным сходзе. Атрымалася не вельмі
Гендырэктар Google адказаў на крытыку на ўсеагульным сходзе. Атрымалася не вельмі
Па тэме
Гендырэктар Google адказаў на крытыку на ўсеагульным сходзе. Атрымалася не вельмі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.