У ІТ «бэбі-бум»: зумеры кідаюць каледжы дзеля сваіх ШІ-стартапаў

У эпоху імклівага развіцця штучнага інтэлекту з’явілася новая тэндэнцыя: падлеткі і маладыя людзі ўсё часцей адмаўляюцца ад традыцыйнага шляху праз універсітэт ці працу ў карпарацыях і адразу ствараюць уласныя кампаніі.

Пакінуць каментарый

Традыцыя маладых заснавальнікаў у Крамянёвавй даліне не новая: Біл Гейтс, Стыў Джобс і Марк Цукерберг калісьці кінулі вучобу дзеля бізнесу. Цяпер за іх прыкладам ідуць зумеры-прадпрымальнікі, натхнёныя магчымасцямі, якія адкрываюць ШІ-інструменты і танны вайб-кодынг.

Адзін з самых яскравых прыкладаў — 21-гадовы Рой Лі, сузаснавальнік стартапа Cluely, які стварае ШІ-асістэнта для «чытынгу ва ўсім». Яго кампанія нядаўна прыцягнула $15 мільёнаў ад інвестфонду Andreessen Horowitz. «Гэта падобна на плаванне праз акіян дзеля шанцу на славу і змены ў свеце», — тлумачыць Лі.

Паводле дадзеных Y Combinator, за два гады доля заснавальнікаў-студэнтаў ці нядаўніх выпускнікоў вырасла з 10% да 30%. Менторскія праграмы і фонды — ад Thiel Fellowship да Dorm Room Fund — актыўна падтрымліваюць тых, хто выбірае стартап замест універсітэта. Венчурныя інвестары таксама змяняюць стаўленне: «Я не думаю пра ўзрост, я гляджу на каманды. Чым меншыя яны, тым лягчэй адаптавацца да тэхналогій», — кажа Томас Лаффонт з Coatue Management.

Для многіх маладых заснавальнікаў ChatGPT і іншыя мадэлі замянілі лекцыі прафесараў. 21-гадовы Джэйк Адлер, стваральнік біятэх-стартапа Pilgrim, заявіў: «У цябе PhD у кішэні». Яго кампанія працуе над рашэннямі для загойвання ран і іншымі прадуктамі ў біятэхналогіях. 25-гадовы Марвін фон Хаген, заснавальнік Interaction Company of California, адзначае: «Бар’еры да запуску сталі ніжэй. Можна хутка вывучыць любую тэму, таму што моўныя мадэлі навучаюць цябе наўпрост».

Нягледзячы на хвалю энтузіязму, крытыкі нагадваюць: больш за дзве траціны стартапаў ніколі не выходзяць у прыбытак. Эканамісты падкрэсліваюць, што дыплом усё яшчэ павышае даходы ў сярэднім на 70-80% у параўнанні з выпускнікамі школ. Нават сузаснавальнік Y Combinator Пол Грэм папярэджвае: «Не кідайце каледж дзеля стартапа. Магчымасці яшчэ будуць, а студэнцкія гады вы не вернеце».

«Крамянёвая даліна аблажалася з ШІ». CEO Palantir аб хайпе вакол тэхналогіі
Па тэме
«Крамянёвая даліна аблажалася з ШІ». CEO Palantir аб хайпе вакол тэхналогіі
Даследаванне: ШІ не моцна скарачае занятасць, але запавольвае наём
Па тэме
Даследаванне: ШІ не моцна скарачае занятасць, але запавольвае наём
ІТ імкліва старэе: доля зумераў скарацілася ўдвая
Па тэме
ІТ імкліва старэе: доля зумераў скарацілася ўдвая

Читать на dev.by