Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У якіх тэхнахабах ЗША больш за ўсё баяцца звальненняў?

Паводле аднаго з нядаўніх апытанняў, прыкладна тры чвэрці амерыканцаў у той ці іншай ступені занепакоеныя станам эканомікі краіны ў 2023 годзе. Спецыялісты SmartAsset вырашылі даведацца, дзе людзі больш за ўсё баяцца звальненняў.

Пакінуць каментарый

Яны прааналізавалі даныя Google Трэндаў у 94 гарадскіх агламерацыях ЗША паводле 6 пошукавых запытаў: звальненні, скарачэнне, выходная дапамога, рэцэсія, дапамога па беспрацоўі і вымушаны неаплачваны адпачынак. Чым большую цікавасць карыстальнікі праяўлялі да гэтых тэм, тым вышэйшая пазіцыя лакацыі ў рэйтынгу.

Больш за ўсё карыстальнікі хвалююцца з нагоды звальненняў у Сан-Францыска. У цэлым з топ-10 лакацый восем прыпадаюць на два штаты — Каліфорнію і Тэхас, астатнія дзве — група Сіэтл-Такома-Бэлв’ю ў Вашынгтоне і Лафает у Луізіяне.

Характэрна тое, піша Dice, што ў спісе прысутнічаюць адныя з найбуйнейшых тэхналагічных цэнтраў ЗША — гэта Крэмніевая даліна, Сіэтл, Осцін, а таксама Х’юстан і Лос-Анджэлес, якія набываюць усё большую вагу ў мясцовым айці. Гэтыя лакацыі апошнімі месяцамі скаланулі шматтысячныя звальненні ў тэхнагігантах.

Пры гэтым узровень беспрацоўя ў ІТ-сферы краіны ў студзені знізіўся да 1,5% — гэта адзін з самых гістарычна нізкіх паказчыкаў. Паводле даных layoffs.fyi, ад пачатку 2023 года ў свеце было звольнена амаль 109 тысяч спецыялістаў, звязаных з ІТ.

Tesla зробіць інжынерную штаб-кватэру ў Каліфорніі — год таму яна са скандалам сышла ў Тэхас
Tesla зробіць інжынерную штаб-кватэру ў Каліфорніі — год таму яна са скандалам сышла ў Тэхас
Па тэме
Tesla зробіць інжынерную штаб-кватэру ў Каліфорніі — год таму яна са скандалам сышла ў Тэхас
Айцішнікі вельмі запатрабаваныя — асабліва ў неайцішных кампаніях
Айцішнікі вельмі запатрабаваныя — асабліва ў неайцішных кампаніях
Па тэме
Айцішнікі вельмі запатрабаваныя — асабліва ў неайцішных кампаніях
На дапамогу звольненым айцішнікам якім пагражае дэпартацыя з ЗША можа прыйсці іншая віза
На дапамогу звольненым айцішнікам, якім пагражае дэпартацыя з ЗША, можа прыйсці іншая віза
Па тэме
На дапамогу звольненым айцішнікам, якім пагражае дэпартацыя з ЗША, можа прыйсці іншая віза

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.