У Кітаі пракацілася хваля заўчасных смерцяў сярод даследчыкаў ШІ

Сфера штучнага інтэлекту стала адной з галоўных пляцовак тэхналагічнай вайны паміж ЗША і Кітаем. І апошні, нягледзячы на гучныя гісторыі поспеху накшталт DeepSeek і павелічэнне пулу ШІ-спецыялістаў, літаральна нясе страты. Як піша South China Morning Post, за апошнія гады ў Кітаі з розных прычын — ад няшчасных выпадкаў да хваробаў — заўчасна памерлі некалькі экспертаў па ШІ. Гэта прымушае задумацца пра дабрабыт работнікаў галіны.

1 каментарый

Выданне распавядае пра пяць кітайскіх даследчыкаў у галіне ШІ, якія памерлі ва ўзросце 30–50 гадоў. Гэта, у тым ліку, вядучыя навукоўцы і прафесары ўніверсітэтаў, лаўрэаты ўзнагарод у сферы ШІ, аўтары адкрыццяў у галіне камп’ютарнага зроку, ваеннага і медыцынскага ШІ.

Суразмоўцы выдання з галіны адзначаюць, што, нягледзячы на велізарныя заробкі, працаваць тут даводзіцца ва ўмовах пастаянных перагрузак і стрэсу.

«Індустрыя ШІ развіваецца занадта хутка, і канкурэнцыя вельмі высокая», — кажа адзін з іх, тлумачачы, што пакуль вы нешта прыдумляеце і пачынаеце тэставаць сваю ідэю, нехта ўжо паспеў апублікаваць даследаванне на гэтую ж тэму.

Таксама сваю ролю адыгрывае этычны бок пытання. ШІ можа да непазнавальнасці змяніць грамадства, але ўвесь ягоны патэнцыял невядомы. Цяжар адказнасці стварае моцны маральны ціск на спецыялістаў.

Гендырэктар Intel уклаўся ў сотні кітайскіх тэхнакампаній, частка звязаная з вайскоўцамі
Па тэме
Гендырэктар Intel уклаўся ў сотні кітайскіх тэхнакампаній, частка звязаная з вайскоўцамі
Кітайку звольнілі за тое, што сыходзіла з працы на 1 хвіліну раней
Па тэме
Кітайку звольнілі за тое, што сыходзіла з працы на 1 хвіліну раней

Читать на dev.by