У Крамянёвай даліне толькі і размоваў, што пра новую плюшку: доступ да ШІ-магутнасцяў
У кампенсацыйных пакетах інжынераў Крамянёвай даліны можа з’явіцца новы пункт. Акрамя заробку, бонусаў і акцый кампаніі пачынаюць улічваць яшчэ і доступ да AI-compute — рэсурсаў для працы ШІ-мадэляў. Па меры таго як генератыўны ШІ усё мацней пасяляецца ў распрацоўцы, кошт інферэнсу робіцца і фактарам прадуктыўнасці, і прыкметным радком выдаткаў, адзначае Business Insider.

Унутры тэхнакампаній за GPU-рэсурсы ўжо ідзе барацьба: вылічальныя магутнасці размяркоўваюць паміж камандамі ў залежнасці ад важнасці праектаў. Цяпер да гэтага падключыліся і кандыдаты на працу. «Падчас сумоўяў мяне ўсё часцей пытаюць, колькі выдзеленых вылічальных рэсурсаў для інферэнсу будзе ў чалавека, каб працаваць з Codex», — напісаў вядучы інжынер OpenAI Codex Цібо Сатцьё ў X.
Паводле ягоных слоў, выкарыстанне магутнасцяў на аднаго карыстальніка расце хутчэй, чым агульная колькасць карыстальнікаў, гэта значыць рэсурсы робяцца ўсё больш дэфіцытнымі і каштоўнымі. Прэзідэнт OpenAI Грэг Брокман кажа, што аб’ём даступных рэсурсаў для інферэнсу ўсё больш будзе вызначаць агульную прадуктыўнасць распрацоўкі.
У эпоху ШІ доступ да вылічальных рэсурсаў можа аказацца амаль такім жа важным, як высокі заробак ці салідны пакет акцый. Калі распрацоўшчык не мае доступу да магутных рэсурсаў, ён проста будзе пісаць менш кода, чым калегі, а гэта можа адлюстравацца на кар’ерных перспектывах.
Першыя прыкметы ўжо з’яўляюцца. Аналітык levels.fyi Хакім Шыблі нядаўна заўважыў кампенсацыйны пакет інжынера, дзе сярод бенефітаў значылася падпіска на GitHub Copilot. Інвестар Тамаш Тунгуз з Theory Ventures кажа, што кампаніі фактычна дадаюць ШІ-інферэнс чацвёртым элементам кампенсацыі разам з заробкам, бонусамі і акцыямі. Прычым гаворка можа ісці літаральна аб токенах — адзінках, па расходу якіх аплачваецца выкарыстанне мадэляў.
Для фіндырэктараў гэта новы сур’ёзны артыкул выдаткаў. Па ацэнцы Тунгуза, калі заробак распрацоўшчыка $375 тысяч (75-ы перцэнтыль па дадзеных levels.fyi), а інферэнс абыходзіцца яшчэ прыкладна ў $100 тысяч у год, то больш за 20% поўнага кошту супрацоўніка можа прыходзіцца на выкарыстанне ШІ. Сам Тунгуз, напрыклад, аўтаматызуе 31 задачу ў дзень з дапамогай ШІ і траціць на інферэнс каля $12 тысяч у год. Калі тэндэнцыя працягнецца, 2026-ы можа стаць годам, калі інжынеры пачнуць гандлявацца на сумоўях не толькі за грошы і акцыі, але і за токены і вылічальныя рэсурсы.
Сам Тунгуз, например, автоматизирует 31 задачу в день с помощью ИИ
8 часов в день минус 10 минут перерыв каждый час, итого 50 * 8=400 минут, то есть суммарно "автоматизация" одной задачи с оценкой результата выполнения занимает менее 13 минут. Это если считать, что весь день Тунгуза посвящён исключительно "автоматизации" задач.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.