У Марока арыштавалі чатырох беларусаў, якіх падазраюць ва ўзломе аплікацый для гемблінгу

Паліцыя Маракешу ў суботу, 15 лістапада, затрымала пяцярых замежнікаў — аднаго грамадзяніна Францыі і чацвярых беларусаў, паведамляе партал fesnews media. Іх падазраюць ва ўзломе аплікацый і вывадзе грошай.

Пакінуць каментарый

Паводле папярэдніх дадзеных расследавання, беларусаў падазраюць ва ўзломе аплікацый для анлайн-ставак і пераводзе атрыманых у выніку грошай на асабістыя рахункі. Яны нібыта рабілі гэта ў змове з пятым падазраваным — французам, якога затрымалі ў віле на ўскраіне горада.

У дамах, якія выкарыстоўвалі падазраваныя ў Маракешы, былі праведзены вобшукі, канфіскавана камп’ютарнае абсталяванне, лічбавыя носьбіты і прылады для доступу ў інтэрнэт. Прадметы праходзяць тэхнічныя экспертызы крыміналістаў.

Над падазраванымі правялі судовыя следчыя працэдуры для выяўлення абставінаў справы, адзначае выданне. Таксама следчыя спрабуюць усталяваць маштабы іх дзейнасці на нацыянальным і міжнародным узроўні.

Двух беларусаў затрымалі ў Грузіі з-за крыпты, ім пагражае тэрмін
Па тэме
Двух беларусаў затрымалі ў Грузіі з-за крыпты, ім пагражае тэрмін
Беларуса будуць судзіць з-за Маска ў Варшаве
Па тэме
Беларуса будуць судзіць з-за Маска ў Варшаве

Читать на dev.by