У Мінску на 10-15% падскочыла арэнда — прыехалі замежнікі

З пачатку 2025 года кошт арэнды жылля ў Мінску вырас на 10-15% — як за ўвесь мінулы год. Пра гэта піша sb.by са спасылкай на дадзеныя агенцтва «Твая сталіца».

1 каментарый

З пачатку лета прапанова на рынку Мінска крыху знізілася — паўплывала з’яўленне арандатараў з Расіі і іншых краін СНД.

«Рост зваротаў да такой катэгорыі грамадзян мы зафіксавалі яшчэ ў мінулым годзе, так што тэндэнцыя, па сутнасці, не новая. Часткова такія арандатары жадаюць правесці цёплы час года ў Беларусі, павольна адпачыць, вырашыць свае пытанні, напрыклад са здароўем, ды і проста змяніць абстаноўку», — кажуць у агенцтве нерухомасці.

Гэта часткова паўплывала на кошт жылля. Так, у 2024 годзе кошт арэнды вырас на 10-15%, у гэтым годзе — яшчэ на столькі ж. Адзначаецца ўплыў умацавання беларускага рубля да даляра, рост даходаў насельніцтва і паступовае вымыванне з рынку варыянтаў у самых бюджэтных, так званых бабуліных кватэрах.

Некаторыя арэндадаўцы такога жылля здаюць яго надоўга, некаторыя робяць рамонт, каб здаваць даражэй. На рынку з’яўляецца ўсё больш варыянтаў для арэнды ў навабудоўлях з добрай лакацыяй і рамонтам, але і з высокім цэннікам. Уласнікі добраўпарадкоўваюць свае кватэры, каб наблізіцца да яго. Акрамя таго, з арандатарамі такога жылля патэнцыйна будзе менш праблем, тлумачаць эксперты. Сярэдні ўзрост арандатараў зніжаецца, і ў прыярытэце ў іх акуратныя, сучасныя, цалкам укамплектаваныя кватэры.

Замежнікі скуплялі нерухомасць у Беларусі ў 1 квартале рэкорднымі за 10 гадоў тэмпамі
Па тэме
Замежнікі скуплялі нерухомасць у Беларусі ў 1 квартале рэкорднымі за 10 гадоў тэмпамі
Фінляндыя забараніла беларусам угоды з нерухомасцю
Па тэме
Фінляндыя забараніла беларусам угоды з нерухомасцю
Латвійскі сейм забараніў беларусам і расіянам набываць нерухомасць
Па тэме
Латвійскі сейм забараніў беларусам і расіянам набываць нерухомасць

Читать на dev.by