У Мінску знайшлі незаконны «крыптаабменнік» з абаротам амаль у мільярд даляраў

Супрацоўнікі праваахоўных органаў спынілі дзейнасць падпольнага «крыптаабменніка» ў Мінску. Пра гэта распавёў Камітэт дзяржаўнага кантролю ў сваім Telegram-канале.

1 каментарый

Арганізатары дзейнасці трапілі ў поле зроку органаў фінансавых расследаванняў восенню 2024 года. Не будучы рэзідэнтамі ПВТ, яны незаконна праводзілі аперацыі па куплі/продажы крыптавалюты і не плацілі падаткі.

«Крыптаабменнік» працаваў у выглядзе бота ў Telegram. Ім дыстанцыйна кіраваў арганізатар, які пастаянна знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы, а ўсімі працэсамі, звязанымі з абменам крыпты ў Беларусі, займалася ягоная жонка. Таксама яны вызначалі парадак выплат грашовых узнагарод і ўсталёўвалі іх памер для іншых удзельнікаў сваёй дзейнасці: тэхпадтрымкі, сістэмнага адміністратара, а таксама «дропам» — асобам, праз якіх выводзілі грошы, атрыманыя ад продажу крыптавалюты.

Арганізатар «крыптаабменніка» атрымліваў 40% даходаў, сісадмін — 20%. «Дропам», якія афармлялі на сябе банкаўскія карткі, на якія потым паступалі грошы ад рэалізаванай крыпты, выплачвалася каля 1000 рублёў у месяц.

Сума абароту грашовых сродкаў праз гэты «крыптаабменнік» склала 2,5 мільярда рублёў. Папярэдняя сума нявыплачаных падаткаў — каля 1 мільёна рублёў. Акрамя таго, атрыманыя персанальныя даныя ўсіх асоб, якія карысталіся яго паслугамі. У дачыненні да арганізатараў заведзеная крымінальная справа, усе дапытаныя падчас следства далі прызнальныя паказанні.

СММ-шчык з Пінска падмануў 135 чалавек у розных краінах. Зарабіў шмат грошай і крымінальную справу
Па тэме
СММ-шчык з Пінска падмануў 135 чалавек у розных краінах. Зарабіў шмат грошай і крымінальную справу
Гродзенцу далі 13 гадоў калоніі з-за біткойнаў
Па тэме
Гродзенцу далі 13 гадоў калоніі з-за біткойнаў
Мінчук хацеў падзарабіць у TikTok — зарабіў мінус 10К рублёў
Па тэме
Мінчук хацеў падзарабіць у TikTok — зарабіў мінус 10К рублёў

Читать на dev.by