У Мінску адкрыўся візавы цэнтр Кіпра

З 15 снежня дакументы на візы для паездак на Кіпр беларусы могуць падаваць у візавы цэнтр BLS International. Гэта пацвердзілі ў прадстаўніцтве кампаніі выданню Office Life.

Пакінуць каментарый

Да 5 снежня афармленнем такіх віз займалася ганаровае генконсульства Кіпра ў Беларусі.

Змяненне звязана з інтэграцыяй Кіпра ў Шэнгенскую зону. Гэта прадугледжваюць стандарты ЕС і Шэнгенскі візавы кодэкс. Раней прэзідэнт Кіпра Нікас Хрыстадулідыс заявіў, што краіна разлічвае ўступіць у Шэнгенскую зону ў 2026 годзе.

Папярэдні запіс для падачы дакументаў не патрабуецца. Дадатковая паслуга падачы заявы праз ВЦ будзе каштаваць €1,5 без ПДВ.

Таксама візавыя цэнтры Кіпра адкрыюцца ва Узбекістане і дзевяці гарадах Расіі.

Італьянскі візавы цэнтр аднаўляе запіс па «жывой чарзе». Яе прыпынілі ў студзені
Па тэме
Італьянскі візавы цэнтр аднаўляе запіс па «жывой чарзе». Яе прыпынілі ў студзені
Wargaming і топ-менеджары маглі зарабіць $100 млн на актывах кіпрскага банка
Па тэме
Wargaming і топ-менеджары маглі зарабіць $100 млн на актывах кіпрскага банка

Читать на dev.by