У Мінску з'явіўся апарат з ШІ для лячэння раку — адзіны ў СНД

Спецыялісты Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі выкарыстоўваюць рэвалюцыйны метад лячэння анкагематалагічных пацыентаў — таматэрапію, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Сучасны лінейны паскаральнік — апарат таматэрапіі — быў усталяваны падчас рэканструкцыі аднаго з блокаў цэнтра.

Пакінуць каментарый

«Сёння гэта высокатэхналагічнае абсталяванне — адзінае на прасторах СНД. Апарат новага пакалення з элементамі штучнага інтэлекту. Гэта дазваляе істотна павысіць эфектыўнасць лячэння пацыентаў, уключаючы іх падрыхтоўку да трансплантацыі касцявога мозгу», — расказаў намеснік дырэктара па гематалогіі медустановы і кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра гематалогіі і перасадкі касцявога мозгу Анатоль Ус.

Паводле слоў прафесара, таматэрапія — гэта вельмі сучасны метад лячэння, які заключаецца ў прыцэльным апраменьванні ракавых клетак. Машына працуе аналагічна прамянёвым метадам у радыялогіі: яна «страляе», як з гарматы, выключна ў цэль па пухлінных тканках, не закранаючы пры гэтым здаровыя, тлумачыць Ус. Таксама на гэтым апараце праводзіцца прамянёвая тэрапія пацыентам з пухлінамі печані, якія чакаюць перасадку органа.

Інавацыйнае лячэнне даступна для дарослых і дзяцей з усёй краіны, а таксама для замежных пацыентаў. Для грамадзян Беларусі таматэрапія праводзіцца бясплатна, як і перасадка касцявога мозгу, печані і іншых органаў.

ШІ забусціў медыцыну — і зрабіў дактароў лянівымі: яны сталі горш распазнаваць рак
Па тэме
ШІ забусціў медыцыну — і зрабіў дактароў лянівымі: яны сталі горш распазнаваць рак
У Беларусі з’явіліся ІТ-медыкі
Па тэме
У Беларусі з’явіліся ІТ-медыкі

Читать на dev.by