У Мінску з'явіўся першы супермаркет без цэннікаў. Да яго адразу ж узніклі прэтэнзіі

У мінскім ГГЦ «Авія Мол» адкрыўся фірмовы супермаркет Megatop, у якім няма звыклых цэннікаў. Пра яго распавёў Onliner.

4 каментарыя

На паліцах крамы размешчаны абутак і аксэсуары, але замест папяровых цэтлікаў пакупнікі бачаць штрых-коды і QR-коды.

Каб даведацца кошт тавару, трэба адсканаваць штрых-код на скрынцы спецыяльным прайс-чэкерам або смартфонам адсканаваць QR-код, які прымацаваны да тавару. Калі ўзнікнуць праблемы, можна звярнуцца да кансультантаў у зале.

«Гэта эксперымент. Мы хочам, каб пакупнікі не губляліся ў новай сістэме, таму кансультанты заўсёды побач — тлумачаць, дапамагаюць, падказваюць цэны», — адзначылі ў Megatop.

Увагу на новую краму звярнула Міністэрства антыманапольнага рэгулявання. Там вырашылі, што яна парушае правы пакупнікоў, паколькі не дае дастаткова інфармацыі аб таварах. Ведамства выдала кампаніі рэкамендацыі па ліквідацыі недахопаў і ўзяло на кантроль.

Грошай няма, але ў кожнага ёсць інтэрнэт: у Мінску больш не будуць усталёўваць электронныя табло на прыпынках
Па тэме
Грошай няма, але ў кожнага ёсць інтэрнэт: у Мінску больш не будуць усталёўваць электронныя табло на прыпынках
У Беларусі з’явілася лабараторыя лічбавых двайнікоў (але гэта не тое, пра што вы падумалі)
Па тэме
У Беларусі з’явілася лабараторыя лічбавых двайнікоў (але гэта не тое, пра што вы падумалі)

Читать на dev.by