У Мінпрацы патлумачылі, як працуючым у ЕС не лічыцца «тунеядцамі» дома

Беларусы, якія працуюць у краінах ЕС, але пры гэтым плацяць унёскі ў ФСЗН, не лічацца незанятымі ў эканоміцы. Пра гэта ў інтэрв’ю БТ паведаміў начальнік упраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Кацко.

5 каментарыяў

Грамадзян, якія працуюць за мяжой, не выключаюць з базы «дармаедаў» аўтаматычна. Для гэтага яны павінны звярнуцца ў камісію па садзейнічанні занятасці асабіста або па пошце і прадаставіць працоўны дагавор і даведку ад наймальніка.

Гэтага дастаткова для працуючых на тэрыторыі ЕАЭС, у які акрамя Беларусі ўваходзяць Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Расія. «Камісія прымае рашэнне вызваліць яго, зыходзячы з таго, які тэрмін прапісаны ў кантракце, але на тэрмін не больш за адзін год, таму што за гэты час шмат што можа ў жыцці чалавека змяніцца», — патлумачыў Кацко. Праз год працэдуру проста трэба паўтарыць.

Для працуючых на тэрыторыі ЕС дзейнічае іншы механізм.

«Калі [грамадзянін] працуе на тэрыторыі Еўрапейскага саюза, тут парадак крыху іншы. Каб выключацца з базы незанятых, чалавеку трэба ў Рэспубліцы Беларусь стаць на ўлік у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва і плаціць адпаведныя страхавыя ўнёскі. Тады ён будзе фондам аўтаматычна выключацца з базы незанятых», — дадаў чыноўнік.

Ён таксама адзначыў, што «дармаедская» база фарміруецца штоквартальна, але спісы актуалізуюцца штомесяц. Памер унёскаў, якія павінны плаціць беларусы, што працуюць у краінах ЕС, ён не назваў.

40% для самых даходных беларусаў і большы падатак для буйной нерухомасці. Якія новаўвядзенні могуць чакаць у хуткай будучыні
Па тэме
40% для самых даходных беларусаў і большы падатак для буйной нерухомасці. Якія новаўвядзенні могуць чакаць у хуткай будучыні
Самазанятым закруцяць гайкі ў 2026 — вось як 
Па тэме
Самазанятым закруцяць гайкі ў 2026 — вось як

Читать на dev.by