У некаторых крамах больш нельга плаціць смартфонам. У Нацбанку патлумачылі, чаму

У некаторых крамах Беларусі цяпер разлічыцца можна толькі фізічнай банкаўскай картай. Так, на пачатку месяца гандлёвая сетка «Карона» і сетка заправак «Беларуснафта» паведамілі, што пакуль не могуць прымаць аплату з дапамогай смартфонаў. Кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка растлумачыў, з чым гэта звязана.

2 каментарыя

Паводле яго слоў, прычына абмежаванняў не ў дзеяннях рэгулятара, а ў палітыцы эмітэнтаў картак, плацежных сістэм і распрацоўшчыкаў аплікацый для разлікаў, такіх як Apple Pay, Samsung Pay і іншых.

Кіраўнік Нацбанка адзначыў, што ў Беларусі тэхнічна цалкам гатовы функцыянал для працы з падобнымі сэрвісамі. У якасці прыкладу ён прывёў нацыянальную сістэму аплаты па QR-кодзе Белкарт Pay і дадаў, што яна добра працуе і цалкам функцыянальная.

Галоўчанка паведаміў, што сёння з гэтай сістэмай працуюць 19 беларускіх банкаў, а колькасць карыстальнікаў перавышае 330 тысяч чалавек. Пры гэтым у поўным аб’ёме сістэма Белкарт Pay запрацуе ў канцы 2025 года, калі стане даступнай для ўсіх банкаў.

1 красавіка стала вядома, што ў крамах «Кароны» больш нельга аплачваць пакупкі праз плацежныя аплікацыі. А 7 красавіка праблемы з аплатай з’явіліся ў кліентаў «Беларуснафты».

Аплата смартфонам зручнейшая — але траты большыя: даследаванне
Па тэме
Аплата смартфонам зручнейшая — але траты большыя: даследаванне
Минская ИТ-компания запустила новую систему мобильных платежей
Па тэме
Минская ИТ-компания запустила новую систему мобильных платежей
Банковские карты могут исчезнуть из-за мобильных платежей
Па тэме
Банковские карты могут исчезнуть из-за мобильных платежей

Читать на dev.by