У першым беларускім горадзе з'явілася аплата карткай у аўтобусе

Сбербанк пачаў тэставаць аплату праезду банкаўскай карткай у аўтобусах у Баранавічах, піша myfin.by. Гэта пілотны праект, ён рэалізаваны сумесна з ІТ-кампаніяй «Міжнародны дзелавы альянс» і гарадскім аўтобусным паркам.

Пакінуць каментарый

Аплаціць праезд карткай пакуль можна толькі на 16 маршруце — адным з самых папулярных — у аўтобусах, якія абсталяваны валідатарамі.

Для аплаты трэба проста паднесці картку да валідатара. Транзакцыя займае долі секунды. Кошт праезду роўны цане папяровага білета — 90 капеек. Сістэма падтрымлівае карткі Белкарт, Visa і Mastercard любога беларускага банка.

У выпадку поспеху праект могуць масштабаваць на іншыя маршруты.

У Сбербанку адзначаюць, што аплачваць праезд у салоне аўтобуса хутка і зручна. Аналагічная сістэма ўжо дзейнічае ў тралейбусах Магілёва, і ёй карыстаюцца ўсё больш людзей. З моманту ўкаранення ў лютым пасажыры аплацілі праз яе больш за мільён паездак. Акрамя таго, у Мінску банк укараніў аплату карткамі на турнікетах у метро і на гарадскіх лініях БЧ.

Беларусбанк запусціў новы сэрвіс грашовых пераводаў
Па тэме
Беларусбанк запусціў новы сэрвіс грашовых пераводаў
З беларусаў усё ж такі не будуць збіраць даніну за аплату праезду
Па тэме
З беларусаў усё ж такі не будуць збіраць даніну за аплату праезду

Читать на dev.by