У Польшчы рыхтуюць яшчэ адно аўтамабільнае новаўвядзенне, якое закране беларусаў

У Польшчы з падачы Міністэрства інфраструктуры падрыхтаваны законапраект, які абавязвае замежнікаў, што жывуць у краіне, паставіць на ўлік тут свае аўтамабілі. Дакумент заўважылі беларускія медыя.

2 каментарыя

Нававядзенне закране замежнікаў, якія жывуць у Польшчы больш за 185 дзён у годзе. Зарэгістраваць аўто трэба будзе на працягу 30 дзён з моманту выканання ўмовы пра 185 дзён.

Таксама рэгістрацыі будуць падлягаць аўтамабілі, якія знаходзяцца ў Польшчы больш за год з моманту перасячэння мяжы, нават калі ўмова пра 185 дзён не выконваецца. У адваротным выпадку ва ўладальніка машыны могуць адабраць замежны рэгістрацыйны дакумент і забараніць перамяшчацца на ёй.

Акрамя гэтага, у Польшчы хочуць абавязаць праходзіць тэхагляд аўтамабілі з замежнымі нумарамі, якія доўгі час ездзяць па польскіх дарогах.

У Польшчы хочуць абавязаць праходзіць тэхагляд аўто з замежнымі нумарамі, з беларускімі таксама
Па тэме
У Польшчы хочуць абавязаць праходзіць тэхагляд аўто з замежнымі нумарамі, з беларускімі таксама
Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю
Па тэме
Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Читать на dev.by