У Польшчы рыхтуюць закон пра анлайн-падачу на ДНЖ і пашырэнне «плюшак» Blue card
У аўторак, 30 ліпеня, урад Польшчы абмяркуе ўнясенне змяненняў у закон пра замежнікаў, паведамляюць польскія медыя. Ён закране парадак падачы на ДНЖ і Blue card.
Калі парламент прыме прапанаваныя папраўкі, зменіцца спосаб падачы дакументаў на часовы і пастаянны ДНЖ, а таксама на карту рэзідэнта ЕС. Заяву можна будзе падаваць анлайн.
Аднак наведваць упраўленне асабіста ўсё ж прыйдзецца — каб здаць адбіткі пальцаў і паказаць арыгіналы дакументаў. Замест штампа ў пашпарце, які пацвярджае падачу на ДНЖ, будзе выдавацца спецыяльная даведка.
Акрамя таго, плануецца павялічыць тэрмін дзеяння дакументаў, якія выдаюцца асобам, што маюць у Польшчы міжнародную абарону.
Уладальнікі «блакітнай карты ЕС» будуць мець права на вядзенне бізнэсу — на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Польшчы.
Читать на dev.by