У Польшчы хочуць абавязаць праходзіць тэхагляд аўто з замежнымі нумарамі, з беларускімі таксама

Усе аўтаўладальнікі Польшчы паводле закона абавязаны праходзіць тэхагляд. Але многія машыны з замежнымі нумарамі пад гэтае правіла не падпадаюць. Улады збіраюцца гэта выправіць, паведамляе партал Biznes Wprost.

1 каментарый

Паводле дадзеных польскага Міністэрства інфраструктуры, па дарогах краіны ездзяць дзясяткі тысяч аўтамабіляў з трэціх краін, перш за ўсё з Украіны і Беларусі. Але іх тэхнічны стан ніхто не правярае. У ведамстве падкрэсліваюць, што гэта можа несці пагрозу для іншых удзельнікаў руху.

Міністэрства падрыхтавала папраўкі, каб зрабіць тэхагляд абавязковым для ўсіх машын, якія знаходзяцца ў Польшчы доўгі час, незалежна ад краіны рэгістрацыі. Праект ужо накіраваны на міжведамасныя ўзгадненні і грамадскае абмеркаванне.

Паводле дадзеных паліцыі, у 2024 годзе ў Польшчы адбылася 21,5 тысяча ДТЗ, у якіх загінула амаль 1,9 тысячы чалавек. Амаль 1,2 тысячы аварый адбыліся па віне замежнікаў. З беларусамі было звязана 134 аварыі, у іх загінула 14 чалавек. Па абодвух параметрах мы ідзём на другім месцы пасля ўкраінцаў.

Выданне адзначае, што з пачатку вайны ва Украіне ў Польшчу ўехала больш за 140 тысяч аўтамабіляў з усходу (без разбіўкі па краінах). Частка паехала далей, але пракантраляваць тэхнічны стан тысяч машын з замежнымі нумарамі на практыцы немагчыма.

У Беларусі хочуць увесці дадатковы падатак для тых, хто зарабляе шмат грошаў
Па тэме
У Беларусі хочуць увесці дадатковы падатак для тых, хто зарабляе шмат грошаў
Калі вы хочаце атрымаць польскае грамадзянства, але не хочаце вывучаць мову і культуру, для вас дрэнныя навіны
Па тэме
Калі вы хочаце атрымаць польскае грамадзянства, але не хочаце вывучаць мову і культуру, для вас дрэнныя навіны

Читать на dev.by