У Польшчы з'явілася першая нанакапліца з АІ-памочнікам

У Познані адкрылася першая кругласутачная нанакапліца, якая спалучае сучасныя тэхналогіі з духоўнымі практыкамі, піша LIGA.net. Уваход ажыццяўляецца з дапамогай праграмы, а духоўную параду дае АІ на базе ChatGPT.

4 каментарыя

Як растлумачыў пробашч Радэк Ракоўскі, многія вернікі хочуць зайсці памаліцца зранку перад працай або ўвечары пасля 21:00, калі капліца закрытая. Дзякуючы развіццю тэхналогій наведваць малітоўную ўстанову можна будзе ў любы дзень і час сутак.

Нанакапліца выкарыстоўвае софт для «разумных дамоў». У праграме Fibaro трэба націснуць спецыяльную кнопку «адчыніць дзверы», якая спрацоўвае пасля верыфікацыі.

Таксама тут выкарыстоўваецца АІ-асістэнт, які дапаможа наведвальнікам арыентавацца ў капліцы і яе абсталяванні. З ім можна пагутарыць на розныя тэмы, але яго спецыфікай з’яўляюцца пытанні рэлігіі і жыцця парафіі.

Нанакапліцу можна выкарыстоўваць не толькі ў якасці месца для малітваў, але і для сустрэч, дыскусій і нават як каворкінг. Для гэтага тут ёсць Wi-Fi, кавамашына і прыбіральня. Айцец Ракоўскі лічыць, што гэты інавацыйны праект дазволіць адкрыць тысячы цэркваў і парафіяльных дамоў ва ўсёй Польшчы.

OpenAI выпусціла новыя інструменты для АІ-распрацоўшчыкаў
Па тэме
OpenAI выпусціла новыя інструменты для АІ-распрацоўшчыкаў
Папа Рымскі ўхваліў кананізацыю вэб-распрацоўшчыка, якога называюць «інфлюенсерам Бога»
Па тэме
Папа Рымскі ўхваліў кананізацыю вэб-распрацоўшчыка, якога называюць «інфлюенсерам Бога»

Читать на dev.by