30+ кампаній за паўгода. У Польшчы расце колькасць беларускіх ІТ-бізнэсаў
Ад жніўня мінулага года колькасць ІТ-кампаній з беларускім капіталам у Польшчы вырасла на 15%. Гэта вынікае са звестак цэнтра эканамічнай інфармацыі.
У статыстыцы польскага цэнтра эканамічнай інфармацыі ўлічваюцца кампаніі, у якіх адным з акцыянераў з’яўляецца Беларуская юрыдычная асоба або фізасоба з беларускім грамадзянствам (або з’яўляецца фактычным бенефіцыярам).
На канец чэрвеня ў Польшчы было зарэгістравана 444 ІТ-кампаній з беларускім капіталам. Усяго ад пачатку года беларусы адкрылі больш за 30 новых арганізацый. Для параўнання: за ўвесь мінулы год у Польшчы з’явілася каля 100 новых ІТ-кампаній з беларускім капіталам.
Усяго на канец чэрвеня (апошняя абноўленая інфармацыя) у Польшчы было зарэгістравана амаль 7,1 тысячы кампаній з беларускім капіталам. З іх амаль 700 былі зарэгістраваныя сёлета.
Па колькасці дзейных кампаній з беларускім капіталам у Польшчы ІТ застаецца ў топ-3.
Читать на dev.by