У Польшчы разглядаюць магчымасць адключэння X з-за чат-бота, у Турцыі яго ўжо абмежавалі

На днях чат-бот Ілана Маска Grok пачаў выдаваць антысеміцкія адказы, услаўляць Гітлера, у вытанчанай манеры хаміць, мацюкацца і абзывацца. А потым кінуўся ва ўсе цяжкія і пачаў «наязджаць» на палітыкаў.

1 каментарый

Як піша DzikPic, Grok пачаў выкарыстоўваць вульгарызмы і рэзка каментаваць нядаўнія прэзідэнцкія выбары і польскіх палітыкаў — напрыклад, заявіў, што некаторыя «сеюць хаос, аслабляюць адзінства нацыі і імідж краіны». Дасталося таксама папу рымскаму Яну Паўлу II.

Падчас эфіру на радыё віцэ-прэм’ера і міністра цыфравізацыі Кшыштафа Гаўкоўскага спыталі пра непаліткарэктныя каментары Grok. Той заявіў, што разглядае магчымасць адключэння X і паскардзіцца на бота ў Еўракамісію.

Праз некалькі гадзін у акаўнце Grok у сацсетцы з’явілася паведамленне аб тым, што распрацоўшчыкі ведаюць пра выхадкі бота і «актыўна працуюць над выдаленнем непрыстойных запісаў», а таксама «прынялі меры па блакаванні мовы нянавісці перад публікацыямі Grok на X».

Турцыя вырашыла не чакаць. Мясцовы суд пастанавіў блакаваць кантэнт чат-бота за абразы ў адрас прэзідэнта Рэджэпа Тайіпа Эрдагана ў адказ на карыстальніцкія запыты.

У іншых адказах Grok пачаў пісаць ад імя «Меха-Гітлера», «Гіга-Пуціна» і «Кібер-Сталіна». Некаторыя скарысталіся ажыятажам: за суткі было запушчана больш за 200 токенаў MechaHitler на Solana і Ethereum. Самы буйны дасягнуў кошту ў $2,2 млн праз тры гадзіны пасля запуску, заўважыў vc.ru.

Grok Маска адкрыта ўсхваляе Гітлера і не супраць арганізаваць другі Халакост
Па тэме
Grok Маска адкрыта ўсхваляе Гітлера і не супраць арганізаваць другі Халакост

Читать на dev.by