У польскім сацстраху зноў дадалося беларусаў пасля зніжэння
Польскае ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала свежыя даныя пра зарэгістраваных замежнікаў. Колькасць беларусаў у сістэме зноў павялічылася.
Па стане на канец сакавіка ў ZUS налічвалася 135 310 грамадзян Беларусі. У параўнанні з лютым лічба вырасла больш чым на 2 тысячы — тады ў польскую сістэму сацстрахавання было ўнесена 133 176 нашых суайчыннікаў. Аднак гэта ўсё роўна менш, чым было на піку ў лістападзе 2024 года — 135 702 беларусы.
Агульная колькасць замежнікаў, зарэгістраваных у ZUS, склала 1,21 млн чалавек. Беларусы займаюць другое месца пасля ўкраінцаў — да канца сакавіка было застрахавана 798 тысяч украінцаў. Далей ідуць грузіны — амаль 25,7 тысячы чалавек. Колькасць выхадцаў з Украіны і Грузіі таксама вырасла ў параўнанні з лютым.
Читать на dev.by