У польскім сацстраху зарэгістравана амаль 139 тысяч беларусаў
Па стане на 31 снежня 2025 года ў польскай сістэме сацыяльнага страхавання (ZUS) лічылася 138 730 грамадзян Беларусі.

Гэта амаль на 4 тысячы больш, чым годам раней — тады было 134 873. Але менш у параўнанні з дадзенымі на 30 лістапада, калі ў сістэме значылася 139 024 беларускіх грамадзян.
89 203 беларусаў працуюць па працоўных дагаворах, 37 628 — па дагаворах падраду, яшчэ 13 141 беларус займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Усе тры паказчыкі за год выраслі.
Больш за ўсё беларусаў зараз у Мазавецкім ваяводстве, куды ўваходзіць Варшава (53,3 тысячы), Велікапольскім (14 тысяч) і Падляскім (13,3 тысячы).
Усяго ў ZUS зарэгістравана амаль 1,29 млн замежнікаў. Беларусы ідуць на 2 месцы пасля ўкраінцаў — іх налічваецца 857 тысяч.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
И это только те, кто легально работает. А у многих них есть дети и неработающие жены.
Если бы ещё этот рынок труда был открытым для беларусов, то трудно представить сколько бы нас разъехалось по Европе
Зачем кормить польских бюрократов, если можно трудиться на благо родной страны, где ФСЗН это не аббревиатура на бумаге, а реальная забота о каждом человеке?
Очень толсто