Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У ПВТ абмеркавалі, як развіваць стартап-рух ва ўніверсітэтах (кажуць, трэба менавіта там)

У бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогій два дні праходзіў семінар «Інфраструктура развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва ва ўніверсітэце». Ён быў закліканы падтрымаць стратэгію развіцця ІТ-адукацыі і стартапаў у Беларусі, адзначаецца ў рэлізе.

2 каментарыя

Кіраўнік назіральнага савета ПВТ Ганна Рабова заявіла, што важна развіваць у моладзі прадпрымальніцкае мысленне і што ўрад гэты курс ухваляе. «Неабходна прыкласці максімальныя інтэлектуальныя і рэсурсныя намаганні, каб забяспечыць умовы для рэалізацыі здольнасцяў і ідэй нашай моладзі. Каб праз пэўны час мы з задавальненнем віталі ў Парку высокіх тэхналогій новыя кампаніі, якія нарадзіліся дзякуючы агульным намаганням», — заявіла яна.

Першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч падкрэсліў, што стартап-рух ва ўніверсітэтах звязаны з рэалізацыяй найважнейшых дзяржаўных задач, а для пабудовы інавацыйнай эканомікі і дыверсіфікацыі экспарту пастаянна патрэбны новыя ідэі, якія трэба хутка камерцыялізаваць. «Менавіта ўніверсітэты з’яўляюцца той экасістэмай, дзе нараджаюцца інавацыі», — дадаў ён. Сказаў, што ВНУ актыўна фарміруюць у студэнтаў прадпрымальніцкія кампетэнцыі і інавацыйнае мысленне.

Як патлумачылі ў ПВТ, ва ўніверсітэтах генеруюцца і правяраюцца гіпотэзы, а веды сустракаюцца з прадпрымальніцкім падыходам і пляцоўкамі, дзе іх можна прымяніць на справе. Таму інвестуючы ў стартап-інфраструктуру ў ВНУ, ПВТ і Мінадукацыі «закладваюць фундамент для ўстойлівага росту нацыянальнай стартап-экасістэмы».

На мерапрыемстве абмяркоўвалі крытэрыі для адбору ранніх стартап-праектаў і эфектыўнае інфармацыйнае суправаджэнне ў ВНУ, а таксама дакументы для запуску акселерацыйных праграм на базе ўніверсітэтаў.

Таксама адбылася дыскусія акадэміі з удзелам бізнесу, экспертаў і іншых партнёраў. Абмяркоўвалі, як усім узаемадзейнічаць у межах нацыянальнай стартап-экасістэмы. Далей будуць укараняць пэўныя «адпрацаваныя інструменты» ў 12 ВНУ-партнёрах і маштабаваць паспяховы досвед. І папярэдзілі, што шлях будзе доўгім.

«”Запустим стартап и станем миллиардерами” — иллюзия». Житель Витебска рассказывает про свой ИТ-бизнес
««Запустим стартап и станем миллиардерами» — иллюзия». Житель Витебска рассказывает про свой ИТ-бизнес
Па тэме
«”Запустим стартап и станем миллиардерами» — иллюзия». Житель Витебска рассказывает про свой ИТ-бизнес
Чытайце таксама
Турчын распавёў пра сотню робатаў на «Савушкіным прадукце», інтэлектуальным самазвале і ролі ПВТ у «індустрыі 5.0»

У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю
У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю
У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю
4 каментарыя
БДУ пачне рыхтаваць эколагаў-айцішнікаў у гэтым годзе
БДУ пачне рыхтаваць эколагаў-айцішнікаў у гэтым годзе
БДУ пачне рыхтаваць эколагаў-айцішнікаў у гэтым годзе
2 каментарыя
У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы
У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы
У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы
3 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

Сомневаюсь, что студенты осилят пакет документов и походы по гос. учреждениям для легализации своего стартапа.

Стартапы текущих студентов - это крипта, ставки и прочий мусор.