У Расіі будуць уручаць электронныя позвы — і забараняць выезд з краіны пасля ўручэння

Дзярждума Расіі прыняла законапраект пра стварэнне адзінага электроннага рэестра воінскага ўліку, а таксама папраўкі пра новыя спосабы апавяшчэння прызыўнікоў, піша vc.ru. Дагэтуль позвы ўручалі толькі ў папяровым выглядзе, асабіста і пад роспіс, але цяпер іх таксама будуць дасылаць праз Дзяржпаслугі або лічыць уручанымі аўтаматычна пасля ўнясення даных у спецыяльны рэестр.

6 каментарыяў

Папраўкі ўнеслі 10 красавіка ў законапраект, які пачыналі разглядаць у 2018 годзе, але адклалі. Яны набудуць моц адразу пасля апублікавання. Перад гэтым неабходнае ўхваленне Савета Федэрацыі (верхняй палаты расійскага парламента) і подпіс Уладзіміра Пуціна.

Сутнасць паправак у наступным. З’явяцца электронныя позвы — іх будуць рассылаць праз партал «Дзяржпаслугі». Такая позва будзе лічыцца ўручанай ад моманту з’яўлення ў асабістым кабінеце карыстальніка. «Калі вы не ўбачыце яе ў асабістым кабінеце — гэта вашыя праблемы», — заявіў дэпутат Андрэй Лугавы. Таксама ўручаць позвы будуць праз МФЦ і заказным лістом.

Будзе створаны адзіны электронны рэестр ваеннаабавязаных, які змяшчае асабістыя даныя прызыўнікоў — уключаючы месца пражывання і ваенную спецыяльнасць. Пастаўляць даныя для яго будуць ФНС, МУС, ЦВК, Міністэрства асветы, суды ды іншыя арганізацыі. Атрымаць доступ да рэестра можна будзе праз «Дзяржпаслугі» або МФЦ.

В российском ИТ становится всё больше женщин-программистов
По теме
В российском ИТ становится всё больше женщин-программистов

Калі позву не ўдалося ўручыць, яна будзе лічыцца атрыманай праз 7 дзён пасля з’яўлення даных у рэестры. Пасля ўручэння позвы трэба на працягу 20 дзён прыйсці ў ваенкамат. Датуль прызыўніку забаронены выезд з Расіі.

Праз 20 дзён, у якой бы форме ні ўручылі позву, уводзяцца дадатковыя абмежаванні: забарона на рэгістрацыю ІП, на пастаноўку на ўлік у падатковай службе, кіраванне, атрыманне крэдытаў ды іншыя. Таксама няможна станавіцца самазанятым і здзяйсняць угоды з нерухомасцю. Рэгіянальныя ўлады змогуць уводзіць іншыя абмежаванні, напрыклад, адмаўляць у льготах.

Законапраект не будзе распаўсюджвацца на вясновы прызыў, які будзе доўжыцца ад 1 красавіка да 15 ліпеня. Тэрміны восеньскага прызыву — ад 1 кастрычніка да 31 снежня.

У Крамлі выключаюць паніку і новаю хвалю эміграцыі праз электронныя позвы: «Бо гэта не звязана з мабілізацыяй, гэта звязана з вайсковым улікам», — растлумачыў РБК прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

У Расіі стала менш вакансій, джуны ў некалькі разоў знізілі заробкавыя запыты
Па тэме
У Расіі стала менш вакансій, джуны ў некалькі разоў знізілі заробкавыя запыты

Читать на dev.by