У Расіі хочуць прыраўнаваць электроннае пасведчанне кіроўцы да фізічнага

Расійскае Мінлічбы падрыхтавала праект пастановы аб электронным пасведчанні кіроўцы: кіроўцам можна будзе паказваць QR-код замест звычайнага дакумента, паведамляе vc.ru.

Пакінуць каментарый

Мяркуецца, што кіроўца зможа паказаць інспектарам ДІБДР дакумент у электронным выглядзе праз праграму Дяржпаслуг (адзінага партала дзяржаўных паслуг). У ведамстве лічаць, што гэта спросціць працэдуру пацвярджэння пасведчання. Праект знаходзіцца на этапе грамадскага абмеркавання і незалежнай антыкарупцыйнай экспертызы.

У верасні 2021 года ў Расіі запусцілі мабільную праграму «Дзяржпаслугі Аўта». Праз яе аўтаўладальнікі могуць паказаць копію пасведчання рэгістрацыі транспартнага сродку ў выглядзе QR-кода, аплаціць або абскардзіць штрафы ды іншае. Але арыгінал усё роўна пакуль трэба мець пры сабе.

Ад 1 кастрычніка 2022 года ў праграме «Дзяржпаслугі Аўта» ў тэставым рэжыме можна было паказваць пасведчанне кіроўцы. Мінлічбы разам з дзяржінспекцыяй разлічвалі дапрацаваць папраўкі ў ПДР да канца 2022-га.

ФСБ навучылася адсочваць карыстальнікаў Telegram, WhatsApp, Signal
Па тэме
ФСБ навучылася адсочваць карыстальнікаў Telegram, WhatsApp, Signal
У Расіі праграмістаў і сісадмінаў сталі браць нават без досведу і адукацыі
Па тэме
У Расіі праграмістаў і сісадмінаў сталі браць нават без досведу і адукацыі

Читать на dev.by