У Расіі катастрафічна не хапае праграмістаў і спецыялістаў па інфармацыйнай бяспецы — забіраюць «нават джуноў»
Расійская ІТ-галіна мае вострую патрэбу ў профільных спецыялістах, асабліва ў распрацоўшчыках і кібербяспечніках. Пра гэта піша CNews са спасылкай на HR-холдынг Ventra, які апытаў 900 мясцовых ІТ-кіраўнікоў.

52% расійскіх ІТ-кампаній прагнуць наняць больш спецыялістаў па інфармацыйнай бяспецы. На другім месцы размясціліся розныя распрацоўшчыкі: у цэлым іх недахоп адчуваюць 47% кампаній, але часцей за ўсё патрэбны бэкенд-распрацоўшчыкі (49%), фулстэк-распрацоўшчыкі (48%) і распрацоўшчыкі мабільнага софту (30%). Год таму распрацоўшчыкі былі самымі запатрабаванымі — пра іх недахоп казалі 57% расійскіх ІТ-кампаній. Зараз у 42% з іх ёсць дэфіцыт дэвопсаў (42%) і спецыялістаў па нейрасетках і машынным навучанні (28%), а пра недахоп продакт-менеджараў згадалі толькі 14%.
Самы папулярны спосаб утрымаць супрацоўнікаў — павышэнне зарплаты: да яго звяртаюцца 58% рэспандэнтаў. 52% абяцаюць каштоўным кадрам кар’ерныя перспектывы, напрыклад павышэнне ў пасадзе ці ўласную каманду ў падпарадкаванне. 39% працадаўцаў упэўнены, што захаваць патрэбнага супрацоўніка ў штаце можна, калі прапанаваць яму перайсці з офіснага на гібрыдны ці цалкам аддалены фармат працы. Але такі метад губляе папулярнасць — год таму ім карысталіся 52% ІТ-кампаній, і ў цэлым тэндэнцыю на частковы ці поўны зварот у офіс год таму адзначаў 51% рэспандэнтаў, а зараз — 67%. Сярод іншых метадаў утрымання супрацоўнікаў — кампенсаваць ім расходы на адпачынак, кампенсаваць выдаткі на спорт, аплаціць карпаратыўнае навучанне — кожным карыстаецца траціна апытаных ці крыху больш.
Большасць ІТ-дырэктараў заявілі, што іх кампаніі не скарачаюць профільны персанал і намерваюцца набіраць новых людзей. 71% рэспандэнтаў павялічылі свае каманды ІТ-спецыялістаў, і толькі 3% заявілі пра скарачэнні. Паралельна вырас працэнт найму джуноў — ён дасягнуў 62% супраць 44% годам раней.
Цэлых 87% расійскіх ІТ-кампаній плануюць павысіць зарплаты сваім супрацоўнікам у 2026 годзе. Часцей за ўсё — у межах 10-20% (49% рэспандэнтаў). 53% апытаных ужо перагледжваюць сістэму матывацыі і ільгот, а 49% гатовыя наймаць яшчэ больш супрацоўнікаў без досведу.
У Ventra адзначаюць, што «ІТ-спецыялісты працягваюць заставацца адной з самых дэфіцытных і запатрабаваных груп работнікаў на рынку працы». Але кур’еры, здаецца, запатрабаваны ў Расіі ўсё-такі крыху больш — прынамсі, калі меркаваць па зарплатах у Маскве.
Бюджеты порезаны, но надо как-то распиливать то, что есть. Поэтому наберем джунов, чтобы в отчетах по головам было много человек да и мало ли, может что и сделают.
что-то эта новость прошла про всяким правда.ру и риа новости, а тематические ресурсы типа хабра молчат.
И пару дней назад было, что Сбер сокращает в т.ч. IT, а втихую - и вк с мтс. Наверное не в курсе как тяжело найти новых будет.
Пользователь отредактировал комментарий 31 октября 2025, 14:32
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Угу. С 2021 все планируют и планируют. А зряплаты в долларовом эквиваленте не растут.
Да просто курс бакса вырастет в рашке в 2026м и немного добавят в рублях