Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Расіі лакалізавалі JavaScript

Выкладчыкі Пензенскага дзяржуніверсітэта пераклалі сінтаксіс JavaScript з лацінкі на кірыліцу, піша «Известия». Паводле задумы, так студэнтам будзе прасцей вучыцца кодзіць і не трэба ведаць англійскую. Задачы таксама перакладзены на рускую.

7 каментарыяў

«Перш чым прыступіць да рашэння, студэнты часта трацяць час на пераклад умоў задачы. Гэта тармозіць працэс навучання. Мы пераклалі дзясяткі заданняў і выпусцілі два зборнікі, каб кожны мог сканцэнтравацца на сутнасці, а не на лексіцы», — расказалі ў ВНУ.

Перакладная версія мовы заснавана на лацінцы і англійскіх словах, але цалкам напісана кірыліцай — у ёй няма ніякіх англіцызмаў. Ужо зарэгістраваны патэнт на праект — ён называецца «Аўтатэставанне спартыўных задач па праграмаванні на JS з патрыятычным кантэнтам». Русіфікаваны JavaScript інтэграваны ў анлайн-платформу для кодынгу Codewars, у якой рэалізавана аўтаматычная праверка рускамоўнага кода.

Выданне адзначае, што ініцыятыва накіравана на «умацаванне ролі нацыянальнай мовы ў ІТ-сферы і стварэнне айчынных рашэнняў, незалежных ад англамоўных стандартаў». А таксама што аналагічныя практыкі існуюць у іншых краінах. У Кітаі ёсць Easy Programming Language (EPL), у шэрагу арабскіх дзяржаў — Qalb. Навучальная мова Mama падтрымлівае іўрыт, а ў Індыі выкарыстоўваюць Hindawi Programming System. Вось толькі ў міжнародных рэйтынгах гэтых моў не відаць.

Некаторыя эксперты сумняваюцца ў практычнай карысці «адамашненага» JavaScript. Яны асцерагаюцца, што новаўвядзенне прывядзе да ізаляцыі галіны, ускладніць для мясцовых праграмістаў узаемадзеянне з супольнасцю, пераход на іншыя мовы і працу ў міжнародных кампаніях, а таксама знізіць канкурэнтаздольнасць на рынку тых, хто вучыўся пісаць код на кірыліцы. Хоць дапускаюць, што такі падыход можа быць дарэчным на пачатковых этапах — распрацоўкі ПДУ ўжо прымяняюцца не толькі ў ВНУ, але і ў школах.

JavaScript — адна з самых папулярных і запатрабаваных моў праграмавання ў свеце. Яна займае 6 месца ў топе TIOBE і ў рэйтынгу Інстытута інжынераў электратэхнікі і электронікі. А англійская — самая распаўсюджаная мова ў свеце, яна шырока выкарыстоўваецца не толькі ў праграмаванні, але і ў назвах праграм, у тым ліку расійскіх.

CNews падкрэслівае, што ідэя не новая — напрыклад, у позднім СССР былі шырока распаўсюджаныя мадыфікацыі DOS і моў праграмавання, цалкам перакладзеных на рускую мову. Таксама цалкам русіфікаваны сучасны код для «1С».

Куреры ў Маскве сталі зарабляць удвая больш за айцішнікаў?
Кур’еры ў Маскве сталі зарабляць удвая больш за айцішнікаў?
Па тэме
Кур’еры ў Маскве сталі зарабляць удвая больш за айцішнікаў?
IEEE: з-за ШІ стала немагчыма адсочваць папулярнасць моў іх будучыня пад пытаннем
IEEE: з-за ШІ стала немагчыма адсочваць папулярнасць моў, іх будучыня пад пытаннем
Па тэме
IEEE: з-за ШІ стала немагчыма адсочваць папулярнасць моў, іх будучыня пад пытаннем
Чытайце таксама
«Чаму з'ехалі з Беларусі?» Расіяне задавалі шмат пытанняў на мяжы з Польшчай
«Чаму з'ехалі з Беларусі?» Расіяне задавалі шмат пытанняў на мяжы з Польшчай
«Чаму з'ехалі з Беларусі?» Расіяне задавалі шмат пытанняў на мяжы з Польшчай
Беларусы ўжо прызвычаіліся да праверак пры перасячэнні беларускай мяжы. Але вось допыты на расійскім баку для іх пакуль у навіну.
7 каментарыяў
Беларусы цяпер змогуць падключаць інтэрнэт адразу пасля прыезду ў Расію — аператары дамовіліся
Беларусы цяпер змогуць падключаць інтэрнэт адразу пасля прыезду ў Расію — аператары дамовіліся
Беларусы цяпер змогуць падключаць інтэрнэт адразу пасля прыезду ў Расію — аператары дамовіліся
4 каментарыя
Расійскі Сбербанк масава звольніць супрацоўнікаў, якіх назаве ШІ — ужо ў гэтым годзе
Расійскі Сбербанк масава звольніць супрацоўнікаў, якіх назаве ШІ — ужо ў гэтым годзе
Расійскі Сбербанк масава звольніць супрацоўнікаў, якіх назаве ШІ — ужо ў гэтым годзе
5 каментарыяў
Першы расійскі ШІ-робат дэбютаваў тварам у падлогу
Першы расійскі ШІ-робат дэбютаваў тварам у падлогу
Першы расійскі ШІ-робат дэбютаваў тварам у падлогу
6 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

0

От создателей гуртовщиков мышей...

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

надеюсь, утвердят стандартом в Союзном Государстве для преподавания в ВУЗах и написания софта.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

я бы еще, кстате, запретил изучение в школах и ВУЗах европейских языков как культурно чуждых. В России как многонациональной стране есть прекрасные альтернативы - татарский и чеченский, например. А английский можно изучать только идеологически проверенным людям и только в рабочих целях. Например, разведчикам и дипломатам.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

Я когда-то учился в школе, где очень много экспериментировали. Там я познакомился с «чертёжником» и «КуМиром». Но не прижилось. В школе хоть и смело экспериментировали, но и результаты обрабатывали смело, тогда ещё так было можно. После полугодичного эксперимента вернулись к Turbo Pascal. Потому как тогда Delphi взлетел и расправил крылья. Жиза. У меня даже есть рацпредложение, уже в универе на младших курсах, которое я на Delphi написал, а потом переписал на плюсах. Для расчета доверительных интервалов в некоторых специальных случаях, потому как в Statistica 5.* этого не было. Аж ностальгия накрыла :)

Пользователь отредактировал комментарий 30 октября 2025, 20:54

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в EPAM

Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.

Правила тут, их всего 5

0

Можно пример кода? Типо:

₽(".моя-кнопка").установитьПрослушивательСобытия("щелчок", асинхронная функция () { позволить х = ожидать новый Обещание((решать) => { установитьЗадержку(() => { решать(100500); }, 5000); }); тревога("Потрачено " + x); })

0

Потрачено