У Расіі пачалі прадаваць тэрміналы Starlink. Афіцыйна сэрвіс там недаступны

У Расіі з’явіліся ў продажы тэрміналы для падключэння да спадарожнікавага інтэрнэту Starlink ад SpaceX, піша «Камерсант». Абсталяванне прапаноўвае, у прыватнасці, анлайн-крама Miele.

5 каментарыяў

Афіцыйна спадарожнікавы інтэрнэт Starlink недаступны для жыхароў Афганістана, Беларусі, Венесуэлы, Ірана, Кубы, Кітая, Расіі, Паўночнай Карэі і Сірыі. У лютым быў запушчаны тарыф Starlink Global Roaming Service са штомесячнай платай $200, які дазваляе падключыцца да Starlink з любога пункту свету, уключаючы краіны, дзе кампанія не прадстаўленая.

У Расіі абсталяванне для спадарожнікавага інтэрнэту Starlink каштуе ад 659 тысяч рублёў ($8540). Пра кошт і варыянты аплаты трафіку не паведамляецца. Пры гэтым выкарыстанне Starlink і сетак кампаніі-канкурэнта OneWeb у Расіі можа карацца штрафам — такія папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях былі ўнесеныя вясной 2022 года.

SpaceX запусціла новыя спадарожнікі Starlink, да якіх можна будзе падключацца са смартфона
Па тэме
SpaceX запусціла новыя спадарожнікі Starlink, да якіх можна будзе падключацца са смартфона
SpaceX перадасць Украіне яшчэ некалькі тысяч тэрміналаў Starlink
Па тэме
SpaceX перадасць Украіне яшчэ некалькі тысяч тэрміналаў Starlink

Читать на dev.by